Вяснянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вяснянка
Erophila verna 210406b.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Draba Webb et Berth.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22844
NCBI   87301
EOL   37730
GRIN   g:3959
IPNI   73186-3

Вяснянка (Draba, Erophila) — род кветкавых раслін сямейства капуставых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 2—20 см з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у кароткіх малакветаых гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемер, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (народная назва крупка[3]). Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях, цвіце ў красавіку—маі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя (выкарыстоўваюцца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях) і кармавыя расліны.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае больш за 300 відаў, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Расліна дала назву рацэ, а пасля і гораду, на ёй размешчанага, — Крупкі Мінскай вобласці. Выява крупкі прысутнічае на гербе горада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вяснянка // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.