Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў (пяціборац)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў
Пол мужскі
Спецыялізацыя Сучаснае пяцібор’е, плаванне, фехтаванне
Нарадзіўся 25 лютага 1938(1938-02-25)
г. Ленінград
Памёр 9 снежня 2010(2010-12-09) (72 гады)
Грамадзянства Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Расія

Вячаслаў Аляксандравіч Бялоў (25 лютага 1938, г. Ленінград — 9 снежня 2010) — беларускі савецкі і расійскі спартсмен. Заслужаны майстар спорту СССР па сучасным пяцібор'і (прысвоена ў 1972 г.)[1]. Майстар спорту СССР па плаванні, фехтаванні. Заснавальнік школы пяціборцаў Беларусі. Ганаровы член таварыства «Дынама». Член саюза спартсменаў Беларусі. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі ў 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС (чэрвень-ліпень 1986 г.). Палкоўнік міліцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ерэванскі інстытут фізічнай культуры ў 1966. З 1967 інструктар па спорце Беларускага савета ФСТ «Дынама», з 1977 старшы выкладчык Мінскай вышэйшай школы МУС СССР[1].

Выкладчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • За ўвесь трэнерскай перыяд работы падрыхтаваў МСМК СССР — 2 чал., МС — 4 чал., КМС — 6 чал.
  • 1972—1977 гг. — Старшы трэнер Мінскага абласнога савета «Дынама».
  • 1977—1981 гг.: Выкладчык, старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР
  • 1981—1988 гг.: Начальнік курсу Мінскай вышэйшай школы МУС СССР
  • 1988—1992 гг.: Старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР
  • 1992—1993 гг.: Старшы выкладчык кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Медалі[правіць | правіць зыходнік]

  • «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
  • «За добрасумленную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»
  • «Ветэран працы»
  • «За бездакорную службу» 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.

Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Член каманд: зборная каманда СССР па плаванні (1957 г.); спартыўная каманда «Дынама» Рэспублікі Арменія (1965 г.); зборная каманда цэнтральнага савета «Дынама»; зборныя каманды БССР і СССР; штатная спартыўная каманда «Дынама» (1967 г .).

Зноскі

  1. а б в Белов Вячеслав Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.