Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык
Дата нараджэння:

1 ліпеня 1933({{padleft:1933|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:1|2|0}})

Месца нараджэння:

Варакомшчына, Навагрудскі павет, Польшча

Дата смерці:

5 жніўня 2001({{padleft:2001|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (68 гадоў)

Месца смерці:

Мінск

Род дзейнасці:

празаік, драматург, кінасцэнарыст

Мова твораў:

беларуская

Вячаслаў АДАМЧЫК (нар. 1 лістапада 1933, в. Варакомшчына, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Дзятлаўскі раён — 5 жніўня 2001, Мінск) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ[1]. Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965)[1]. Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980)[1], намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1960).

Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г[1]. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).

Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п'есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына»
  • Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…».

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамчык Вячаслаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X;
  • Вячаслаў Адамчык // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.;
  • Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.