Вячаслаў Францавіч Кебіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вячаслаў Францавіч Кебіч | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 18 верасня 1991 — 21 ліпеня 1994 | |||
| Прэзідэнт: | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (1994) | ||
| Папярэднік: | пасада зацверджаная; ён сам як Старшыня Савета Міністраў БССР |
||
| Пераемнік: | Міхаіл Мікалаевіч Чыгір | ||
|
|||
| 7 красавіка 1990 — 18 верасня 1991 | |||
| Папярэднік: | Міхаіл Васільевіч Ковалеў | ||
| Пераемнік: | пасада скасаваная; ён сам як Прэм'ер-міністр Беларусі |
||
| Партыя: | КПСС (1962 – 1991) | ||
| Адукацыя: | 1) Беларускі палітэхнічны інстытут 2) Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ |
||
| Нараджэнне: | 10 чэрвеня 1936 в. Канюшаўшчына, Польшча |
||
| Узнагароды: | |||
Вячаслаў Францавіч Кебіч (нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Канюшаўшчына Навагрудскага ваяводства, цяпер Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык, першы прэм'ер-міністр Беларусі у перыяд з 1990 па 1994 гг.
Змест |
[правіць] Біяграфія
[правіць] Адукацыя
- Беларускі палітэхнічны інстытут
- Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ
[правіць] Працоўны шлях
Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага заводу аўтаматычных ліній.
- 1973 – 1978 — галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава
- 1978 – 1980 — генеральны дырэктар Мінскага ПА па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава
- 1980 – 1985 — другі сакратар Мінскага ЦК КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага ЦК КПБ
- 1985 – 1990 — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржплана БССР
- 1989 – 1992 — народны дэпутат СССР
- 1990 – 1994 — Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм'ер-Міністр Беларусі
- 1995 – 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі
- 1996 – 2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Член КПСС (1962 – 1991), член ЦК КПСС (1990—1991).
Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, аднак саступіў у другім туры Аляксандру Лукашэнка. Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз.
[правіць] Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Заслужаны машынабудаўнік БССР
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі (1996)
[правіць] Спасылкі
| Главы ўрадаў Беларусі | ||
|---|---|---|
| Главы ўрада БНР | Раман Скірмунт • Вацлаў Ластоўскі | |
| Старшыня УВРК | Аляксандр Чарвякоў | |
| Старшыні СНК БССР | Аляксандр Чарвякоў • Іосіф Адамовіч • Мікалай Галадзед • Даніла Валковіч • Афанасій Кавалёў • Кузьма Кісялёў • Іван Былінскі • Панцеляймон Панамарэнка | |
| Старшыні Савета Міністраў БССР |
Панцеляймон Панамарэнка • Аляксей Кляшчоў • Кірыл Мазураў • Мікалай Аўхімовіч • Ціхан Кісялёў • Аляксандр Аксёнаў • Уладзімір Бравікоў • Міхаіл Кавалёў • Вячаслаў Кебіч | |
| Прэм'ер-міністры Рэспублікі Беларусь |
Вячаслаў Кебіч • Міхаіл Чыгір • Сяргей Лінг • Уладзімір Ярмошын • Генадзь Навіцкі • Сяргей Сідорскі • Міхаіл Мясніковіч | |
| Партал:Палітыка — Беларусь | ||
