Вячаслаў Юр’евіч Яраслаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Яраслаўскі)
Футбол
Вячаслаў Яраслаўскі
Поўнае імя Вячаслаў Юр’евіч Яраслаўскі
Нарадзіўся 14 мая 1985(1985-05-14)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Тарпеда (Мінск) 0 (0)
2002 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 20 (3)
2003 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 4 (0)
2003—2008 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 27 (1)
2003—2005   Малдова Шэрыф-2 (Ціраспаль) 28 (0)
2006   Беларусь Дынама (Брэст) 18 (0)
2007   Беларусь Нёман (Гродна) 10 (0)
2008   Беларусь Лакаматыў (Мінск) 0 (0)
2008   Беларусь Мінск 26 (1)
2009 Беларусь Мінск 3 (0)
2009 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (0)
2010 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 28 (1)
2011 Беларусь Віцебск 30 (0)
2012—2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (1)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 13 (0)
2014 Беларусь Віцебск 22 (0)
2015—2017 Беларусь Гарадзея 65 (1)
2018 Беларусь Ліда 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
Трэнерская кар’ера
2020 Беларусь Смалявічы дубль
2020 Беларусь Смалявічы трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Вячаслаў Яраслаўскі (нар. 14 мая 1985, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», потым гуляў у Малдове. Пасля вяртання ў Беларусь гуляў за розныя клубы Вышэйшай і Першай ліг.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным левым абаронцам. Пасля сезону 2012 быў выстаўлены жодзінскім клубам на трансфер, але ў выніку застаўся ў клубе, страціўшы месца ў асноўным складзе.

У жніўні 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2], дзе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[3]. У якасці асноўнага левага абаронцы дапамог віцебскаму клубу па выніках сезону 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Віцебск», стаў іграком «Гарадзеі»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5]. У пачатку сезону 2016 звычайна выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, аднак пазней страціў месца ў складзе, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6].

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні», але пазней далучыўся да «Ліды»[7]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у маі атрымаў траўму і болей на полі не з’яўляўся. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў лідскі клуб[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зыходу з «Ліды» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У пачатку 2020 года ўзначаліў дубль «Смалявічаў», а ў ліпені стаў памочнікам галоўнага трэнера ў асноўнай камандзе. Працаваў у клубе да канца 2020 года.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Зноскі