Вячка Кукенойскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вячка Кукенойскі
Князь кукейноскі
 
Нараджэнне: ад 1175 да 1180[1]
Смерць: 1224({{padleft:1224|4|0}})
Горад Тарту
Дзеці: Соф'я

Вячка, Вячаслаў Кукенойскі (ням.: Vetseka, Vesceka, лац.: Vetseke, лат.: Viesceķis; 11751180[1] — 1224, Юр'еў, цяпер Тарту Эстонія) — князь кукейноскі[2].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне Вячкі дыскусійнае, найчасцей яго выводзяць ад Ізяславічаў Полацкіх[1], пры гэтым атаясамліваючы з Вячкам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдавіча ад першага шлюбу, які разам з бацькам і братам Васількам згадваецца В. М. Тацішчавым у г. зв. «Аповесці пра Святохну»[3]. Таксама існуюць іншыя вывады паходжання, напрыклад, В. М. Тацішчаў, А. М. Рапаў[4] лічаць, што Вячка паходзіў з роду смаленскіх князёў Расціславічаў. Асноўнай біяграфічнай крыніцай пра Вячку з'яўляецца «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XIII стагоддзя княжыў у горадзе Кукенойс на Заходняй Дзвіне[2]. Генрых Латвійскі ў сваёй хроніцы паведамляе, што Вячка, не маючы сілы змагацца з літоўцамі, у 1207 прыехаў да Рыгі і прапанаваў біскупу Альберту палову свайго княства і горада, калі той возьмецца абараняць яго ад літоўцаў[2]. Біскуп з радасцю пагадзіўся на такую прапанову, аднак з далейшага апавядання Генрыха Латвійскага не відаць, каб біскуп адразу скарыстаўся прапановай Вячкі. Тымчасова паміж Вячкам і рыцарам Даніілам фон Леневардэнам быў канфлікт і апошні ўначы знянацку напаў на Кукенойс, захапіў яго без супраціву, паланіў жыхароў, у т. л. Вячку, забраў маёмасць. Біскуп, дазнаўшыся пра гэта, паслаў загад Даніілу неадкладна вызваліць Вячку, вярнуць яму горад і маёмасць; потым паклікаў Вячку да сабе, прыняў з гонарам, багата абдарыў коньмі і адзеннем, памірыў з Даніілам, але пры гэтым нагадаў Вячку ранейшае абяцанне даць палову княства і горада і адправіў у Кукенойс атрад войска (рыцараў і арбалетчыкаў, агулам 20 чалавек) для абароны і некалькіх муралёў для ўмацавання горада. Вячка выехаў з Рыгі (6 красавіка 1208) нібыта вясёлы, але праз нейкі час, думаючы, што біскуп з крыжаносцамі ўжо ў моры, ён, па радзе з дружынай, забіў усіх быўшых у горадзе немцаў[2]. Калі немцы спусціліся ў ямы, дзе здабывалі камень для пабудовы замка, а мячы і іншую зброю пакінулі наверсе, княжыя дружыннікі, авалодалі зброяй і забілі немцаў. Траім з немцаў, пашчасціла выратавацца і ўцячы да Рыгі дзе яны распавялі, што здарылася з імі і іх таварышамі ў Кукенойсе. Тымчасова Вячка паслаў да полацкага князя Уладзіміра нямецкіх коней і зброю з заклікам як мага хутчэй ісці да Рыгі[2]. Полацкі князь пачаў збіраць войскі, але вятры затрымалі караблі біскупа Альберта ў дзвінскім вусці, і, калі да Рыгі прыйшла вестка пра здарэнне ў Кукенойсе, ён неадкладна вярнуўся разам з крыжаносцамі. Немцы са ўсёй Лівоніі сабраліся ў Рызе. Тады Вячка, бачачы што не ў стане супрацьстаяць злучаным сілам лівонскіх немцаў і крыжаносцаў, спаліў Кукенойс і сыйшоў на Русь[5].

З наступных падзей бачна, што Вячка з'ехаў у Ноўгарад[2]. У 1223 Ноўгарад і ўладзіміра-суздальскі кн. Юрый Усеваладавіч паслалі Вячку у Юр'еў[2]. Вячка збіраў для Ноўгарада даніну з навакольных чудскіх земляў і ўзначальваў барацьбу эстаў (чудзі) з немцамі, а таксама рабаваў немцаў у Чудзі і тых эстаў што прынялі нямецкае падданства. Немцы — рыцары Лівонскага ордэна, васалы біскупа, крыжаносцы, купцы, рыжскія мяшчане, а таксама ахрышчаныя лівы і латгалы 15 жніўня 1224 аблажылі Юр'еў з мноствам абложных машынаў, у т. л. пабудавалі высокі тур нараўне з гарадскімі сценамі і пачалі весці падкоп пад вал. Таксама немцы вялі з Вячкам перамовы, прапаноўвалі пакінуць эстаў і вольна выйсці з горада з усёй дружынай, коньмі і маёмасцю. Вячка, чакаючы падыходу наўгародскага войска, не прыняў іх прапановаў. Абложны тур вельмі непакоіў абаронцаў, таму яны зрабілі ў прасле сцяны пралом і выкацілі адтуль вялікія запаленыя колы, каб запаліць тур. Немцы засяродзілі ўсе сілы, каб абараніць ад пажару свой тур, а пасля гэтага брат біскупа Іаган фон Апельдэрн павёў рыцараў на штурм. Немцы ўварвалася ў горад скрозь пралом, зроблены самімі абложанымі. Вячка з дружынай яшчэ нейкі час біўся ўнутры горада, але загінуў[2][5]. З узяццем Юр'ева немцамі і гібеллю там Вячкі звязаная адзіная яго згадка ў рускіх крыніцах — у Наўгародскім першым летапісе[6].

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Пра жонку і дзяцей Вячкі з ранніх крыніц не вядома. Паводле даследаванняў М. А. Таўбэ, у Вячкі была дачка Соф'я (пам. пасля 1269; 1-ы муж з 1229 Дзітрых Малодшы фон Кокенгузен, пам. 1245/54; 2-і муж з 1254 Бернард дэ Гейе, пам. пасле 1254)[7]. Ад Вячкі выводзяць свой радавод Тызенгаўзы (Тызенгаўзены), праўда дакументаваная гісторыя гэтага роду лічыцца толькі ад XVI стагоддзя.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Войтович Л. Князівські династії Східної Європи — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Вячко // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  3. Татищев В. Н. История Российская — Т. 3. — С. 204—211.
  4. Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в — С. 193.
  5. 5,0 5,1 Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  6. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама: ПСРЛ 1, III, 39. С. 61.
  7. Taube M. von. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb.: 1899.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Taube M. von. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb.: 1899.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. Львів, 2000.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  • Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама: ПСРЛ 1, III, 39.
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. / О. М. Рапов; Под редакцией Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство Московского университета, 1977. — 264.
  • Татищев В. Н. История Российская. — М.: Наука, 1964. — Т. 3. — 360 с. (Переиздание: М.: Ладомир, 1994)