Вячэрніца гіганцкая
| Вячэрніца гіганцкая | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Вячэрніца гіганцкая |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Nyctalus lasiopterus Schreb., 1780 |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вячэрніца гіганцкая (Nyctalus lasiopterus) — млекакормячае сямнйства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.
Даўжыня цела 84-102, перадплечча 65-69 мм. Вушы кароткія, шырокія, закругленыя. Крылы вузкія, доўгія. Поўсць густая, высокая, шаўкавістая; зверху карычнявата-рыжая, знізу больш светлая.
Пашырэнне: Паўднёвая, Заходняя і Усходняя Еўропа, на Беларусі вельмі рэдкі пералётны від. Месцы пражывання — мяшаныя і лісцевыя лясы, паркі. Селіцца ў дуплах дрэў. Зрэдку ўтварае самастойныя разнаполавыя калоніі, часцей трапляецца ў мяшаных калоніях разам з рыжымі, радзей - з малымі вячэрніцамі, нетапырамі і вушанамі.
Спароўванне ў канцы лета - пачатку восені. Патомства (1-2 дзіцяняці) з'яўляецца ў канцы траўня - пачатку чэрвеня. У жніўні-верасні адлятае на зімоўку на поўдзень.
[правіць] Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5