Вячэрніцы
| Вячэрніцы | ||||||||||||||
Рыжая вячэрніца (Nyctalus noctula)
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Падклас: | ||||||||||||||
| Інфраклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Падатрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Вячэрніцы |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Nyctalus Bowdich, 1825 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Вячэ́рніцы (Nyctalus) — род млекакормячых жывёл сямнйства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй атрада рукакрылых. Адрозніваецца 7 відаў.
Даўжыня цела да 10,4 см, хваста да 6,5, перадплечча да 6,9 см. Маса да 76 г. Вушы круглаватыя, тоўстыя, сабраныя ў складкі. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя на канцах. Поўсць густая, шаўкавістая, зверху ад рыжага да карычневага колеру, знізу свяглейшая.
Пашыраны ў Еўропе, Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у шыракалістых і мяшаных лясах. На Беларусі 3 віды, найбольш пашырана вячэрніца рыжая, селіцца ў старых высакастволых лясах, парках, гаях, старых садах; вячэрніца гіганцкая і вячэрніца малая занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Кормяцца на змярканні і на досвітку насякомымі. У прыплодзе 1 — 2 дзіцянят.
Робяць далёкія сезонныя міграцыі.
[правіць] Літаратура
- Вячэрніцы // БелЭн у 18 т. Т. 4. - Мн., 1997.