Гарадзец (Кобрынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Гарадзец
Вуліца ў мястэчку, 1919—1939 гады
Вуліца ў мястэчку, 1919—1939 гады
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 516 чалавек (1993)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовы індэкс
225883
Аўтамабільны код
1
СААТА
1243812011
Гарадзец на карце Беларусі ±
Гарадзец (Кобрынскі раён) (Беларусь)
Гарадзец (Кобрынскі раён)
Гарадзец (Кобрынскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Гарадзец (Кобрынскі раён)

Гарадзе́ц — аграгарадок, раней мястэчка, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Стаіць на беразе Каралеўскага канала, за 22 км на ўсход ад Кобрына, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец, на аўтамабільнай дарозе КобрынДрагічын. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Гарадзецкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Ордаў, 1877 год.
Школа, 1930-я гады.
Касцёл Звествання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў 1934 годзе.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі належала ўдаве Стэфана Баторыя каралеве Ганне. У 1588 годзе ў ліку каралеўскіх вотчын атрымала магдэбургскае права. З 1795 года, пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1886 годзе — цэнтр воласці, у 1891 — мястэчка Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Мястэчка налічвала 1559 жыхароў, дзейнічалі праваслаўная царква, яўрэйская школа, прыстань, штогод праводзілася 2 кірмашы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 1921 года ў Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. З 1939 — у складзе БССР, з 12.10.1940 — цэнтр Антопальскага сельсавета, з 8.8.1959 Кобрынскага раёна. У 1970 годзе ў вёсцы 1500 жыхароў, 411 двароў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2.12.2008 года № 659 зацверджаны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Гарадца — герб і сцяг.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1993 год — 569 двароў, 1516 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуе гароднінасушыльны і цагельны камбінаты, сярэдняя школа, бібліятэка, клуб, бальніца, аддзяленне сувязі, 9 магазінаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://m.ncpz.ru/sotr/15.php
  2. Соўпель Iгар Васiльевiч, доктар тэхнічных навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук, інфарматыка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 407

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]