Вёска Агдэмер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Агдэмер

Каардынаты Каардынаты: 52°09′27.91″ пн. ш. 25°19′23.23″ у. д. / 52.1577537059784, 25.323121547699 (G) (O) (Я)52°09′27.91″ пн. ш. 25°19′23.23″ у. д. / 52.1577537059784, 25.323121547699 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раён Драгічынскі раён
Тэлефонны код +375 1644
Паштовы індэкс 225846

Агдэмер (Беларусь)
Агдэмер
Агдэмер

Агдэмер (Брэсцкая вобласць)
Агдэмер
Агдэмер

Агдэмер (руск.: Огдемер) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гутаўскага сельсавету.

[правіць] Гісторыя

Упершыню ў летопісях вёска згадваецца ў 1630 годзе пад назвай «Ідэмер». У 1770 годзе яна атрымала назву «Гдэмер», цяперашнюю назву — у 1870.

Па адной з версій, назва гэтай вёскі, а таксама і некаторых іншых паселішчаў, прыйшла ад германскіх плямёнаў — готаў — у III стагоддзі. Па другой версіі, назва з'явілася выпадкова, калі прадстаўнік шляхетнага роду, які вандраваў па Палессі, захварэў. Перад смерцю ён, здзіўлена аглядаючыся, сказаў: «О, где умер». Пасля яго смерці на гэтым месцы была пабудавана каплічка, каля якой пачалі сяліцца паляшукі.

На карце 1750 года дарога, якая праходзіла праз вёску, значылася гасцінцам, бо вёска была ўдала размешчана і прыцягвала да сябе ўвагу шляхты. У 1860 годзе там знаходзілася два панскіх маёнтка, якія былі названы «Агдэмер-1» і «Агдэмер-2». Уладальнікамі маёнткаў з'яўляліся пан Заблодскі і пані Куроўская.

Рэкорд колькасці жыхароў Агдэмера за ўсю гісторыю быў усталяваны паводле перапісу 1905 года, калі ў вёсцы пражывала 573 чалавека. У вёсцы было пачатковае вучылішча. Аднак пасля Першай сусветнай вайны, калі большая частка жыхароў пакінула вёску, іх колькасць у вёсцы паменшылася ў 2 разы і складалася толькі з вяскоўцаў, якія мелі свае зямельныя надзелы і вярнуліся ў вёску.

[правіць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах