Вёска Ахрэмаўцы
| Населены пункт
Вёска Ахрэмаўцы
|
Ахрэмаўцы (руск.: Ахремовцы) — вёска ў складзе Ахрэмавецкага сельсавету Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі — цэнтр сельсавета, на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў—Глыбокае.
Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў 17 ст. З сяр. 18 ст. вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. Ахрэмаўцы — вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903). З 1921 у Польшчы, вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931). У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была амаль цалкам знішчана (уцалела 9 дамоў з 93). Дзейнічала Азяраўскае антыфашысцкага падполле. У 1995 мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна». У 1976 да в. Ахрэмаўцы была далучана в. Бяльмонты.
Змест |
[правіць] Эканоміка
Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
[правіць] Культура
Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дома культуры, бібліятэка.
[правіць] Выдатныя мясціны
- курганны могільнік Бяльмонты
- парк Бяльмонты
- капліца (19 ст.) на каталіцкіх могілках
[правіць] Літаратура
- Ахрэмаўцы // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 666.
- Шпакоўская, Г. Ахрэмаўцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. — 2005. — 21.8.