Баброўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Баброўцы)
Вёска
Баброўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 52 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225039
Аўтамабільны код
1
Баброўцы на карце Беларусі ±
Баброўцы (Беларусь)
Баброўцы
Баброўцы (Брэсцкая вобласць)
Баброўцы

Бабро́ўцы[1] (трансліт.: Babroŭcy, руск.: Бобровцы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі з’яўлялася прыватнай уласнасцю ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Скокі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў ў вёсцы налічвалася 84 сялянскія душы. У 1890 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1905 годзе ўваходзіла ў Матыкальскую воласць. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 3 прапалі без звестак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 гаспадарак, 59 жыхароў (2005)
  • 23 двары, 185 жыхароў (1897)
  • 231 жыхар (1905)
  • 12 двароў, 97 жыхароў (1921)
  • 152 жыхары (1959)
  • 136 жыхароў (1970)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]