Баравыя (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баравыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
9
Насельніцтва
16 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222395
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240833013
Баравыя на карце Беларусі ±
Баравыя (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Баравыя (Мядзельскі раён)
Баравыя (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Баравыя (Мядзельскі раён)

Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 76 жыхароў. У 1904 г. налічвала 88 жыхароў. У 1935—1936 гг. вяскоўцы ўдзельнічалі ў Нарачанскім выступе рыбакоў. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Сырмежскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.02.1971 г. у Нарачанскім курортна-пасялковым Савеце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 26 жыхароў (1960)
  • 9 двароў, 16 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На паўночнай ускраіне вёскі, на беразе возера Нарач размешчаны санаторый «Баравое» (адкрыты ў 1974 г.), дзіцячы санаторый (адкрыты ў 1979 г.). На захадзе, на беразе возера, знаходзіцца дзіцячы лагер «Зубраня» (адкрыты ў 1969 г.) з сярэдняй школай. У санаторыі «Баравое» і ў лагеры «Зубраня» працуюць кінаўстаноўкі, аддзяленні сувязі, 2 крамы. Каля вёскі знаходзіцца таксама пансіянат «Буслік».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бараво́е, н.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]