Вёска Баруны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Баруны

Каардынаты Каардынаты: 54°19′01.6″ пн. ш. 26°08′17.1″ у. д. / 54.317111° пн. ш. 26.138083° у. д. (G) (O) (Я)54°19′01.6″ пн. ш. 26°08′17.1″ у. д. / 54.317111° пн. ш. 26.138083° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Насельніцтва
525 чалавек (2001)
Часавы пояс
Баруны (Беларусь)
Баруны
Баруны
Баруны (Гродзенская вобласць)
Баруны
Баруны

Бару́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жылянка. Цэнтр сельсавета Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 525 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Ашмяны, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.

Баруны вядома цудоўным абразам Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім цягам XVIIIXIX стст. дзейнічала адна з найлепшых школаў на Літве[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1613 мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыццю шэрагу ўстаноў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і святароў у Барунах, мястэчку Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 17781793 тут вялося ўзвядзенне мураванага манастырскага корпуса, па сканчэнні якога школа пераўтварылася ў 6-класную. У розны час у ёй навучаліся пісьменнікі А. Адынец, Ю. Корсак, I. Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыляны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Баруны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Куцавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) расійскія ўлады ліквідавалі школу, пазней гвалтоўна перарабілі грэка-каталіцкую царкву на праваслаўную. Станам на 1855 тут было 17 двароў. У кастрычніку 1884 у мястэчку пачала дзейнічаць царкоўнапрыходская школа (28 вучняў, настаўнік В. Завадскі, выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасцю ведамства духавенства Маскоўскага патрыярхату. У Першую сусветную вайну мястэчка пэўны час займалі нямецкія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У пач. 1920-х у мястэчку дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя, дырэктарам якой быў С. Рак-Міхайлоўскі. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. Адзін з яго кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў снежні 1929 тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клубу «Змаганне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец распаўсюджвалі ўлёткі.

У 1939 Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Ашмянскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1991 тут было 168 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эксперыментальная база і гравійна-сартавальны завод «Баруны».

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. Канстанцін Антановіч. У Барунах па каралеўскім прывілеі // «Культура» № 18 (938), 1—7 мая 2010.
  3. А. Р. Каранеўскі. Баруны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 313.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Барунскі сельсавет Шаблон:Ашмянскі раён