Бельнякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Бельнякі)
Вёска
Бельнякі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251823005
Бельнякі на карце Беларусі ±
Бельнякі (Беларусь)
Бельнякі
Бельнякі (Віцебская вобласць)
Бельнякі

Бельнякі́[1] (трансліт.: Bieĺniaki, руск.: Бельняки) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Усвейка. Уваходзіць у склад Кругліцкага сельсавета. За 31 кіламетр ад горада Чашнікі, 121 кіламетр ад Віцебска, 8 кіламетраў ад станцыі чыгуначнай Вятны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узніклі не пазней пачатка XVI ст. на тэрыторыі Лукомскага княства Вялікага Княства Літоўскага, належалі да маёнтка Мялешкавічы князёў Лукомскіх. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца каля 1528 года, калі на маёнткі князя А. I. Лукомскага-Мялешкаўскага зрабіў наезд Фёдар Сапега.

У 1554 годзе сын папярэдняга ўладальніка, князь А. А. Лукомскі запісаў Бельнякі разам з іншымі сваімі маёнткамі ў вена жонцы. На супрацьлеглым (левым) беразе Усвейкі быў пабудаваны драўляны замак князёў Лукомскіх, які ў дакументах называецда па-рознаму: Белгарадок, Гарадок Мялешкаўскі ці Гарадок Бельнякі (Бельмакі). Побач з замкам узнікла мястэчка — сучасная вёска Замачак, а ў вёсцы Бельнякі заснаваны фальварак. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў замак разам з Бельнякі быў у 1563 годзе часова захоплены войскам Івана Грознага, пра што згадваецца ў Пісцовай кнізе Полацкага ваяводства і ў перапісцы польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста з Іванам Грозным. Пазней Бельнякі валодаў князь І. А. Лукомскі-Мялешкаўскі, пасля смерці якога ў 1605 годзе — яго пляменнік, князь Іван Барысавіч Лукомскі. У 1623 годзе апошні прадаў замак Белгарадок з фальваркам Бельнякоўскім за 6 тыс. коп грошаў свайму зяцю Адаму Шчорсу. Сын апошняга ў 1631 годзе перапрадаў маёнтак гетману вялікаму літоўскаму Льву Сапегу, які раней купіў Мялешкавічы ў князеў Лукомскіх. 3 гэтага часу Бельнякі належалі да Чарэйскага маёнтка Сапегаў. Паводле інвентара 1713 года, Бельнякі ўваходзілі ў склад Аршанскага павета Смаленскага, потым Віцебскага ваяводств, і налічвалася 25 валок зямлі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, Бельнякі інкарпараваны Расійскай імперыяй, і увайшлі склад Замацкай воласці Сенненскага павета Магілеўскай губерні. У 1798 годзе Фрыдрых Сапега прадаў Бельнякі разам з Мялешкавічамі Адаму Хмары. У родзе Хмараў Бельнякі заставаліся да канца XIX стагоддзя.

3 1919 года ў Віцебскай губерні РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення Беларускай ССР (1924) вёска ўвайшла ў склад БССР, у складзе Чарэйскага раёна (да 1927 года Барысаўскай, да 1930 года — Аршанскай акруг). З 1931 года Бельнякі ў Чашніцкім раёне (у 1935—1938 раён у складзе Лепельскай акругі, з 1938 года — у Віцебскай вобласці. У гады калектывізацыі ў Бельняках быў створаны калгас. У 1935—1954 гадах цэнтр Замацкага сельсавета, да 10 мая 1958 года вёска ў складзе Старасельскага сельсавета[2], да 7 чэрвеня 1966 года — у складзе Чарэйскага сельсавета[3], да 10 кастрычніка 2013 года — у складзе Антапольскага сельсавета[4].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр саўгаса «Замачак» (1992).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатак XX ст. 287 жыхароў, 36 дамоў.
  • 48 жыхароў, 28 двароў (1992)
  • 43 жыхары, 24 двары (1995)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 9 ліпеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]