Вёска Воўпа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Населены пункт
Воўпа
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°22′12″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. / 53.37° пн. ш. 24.356667° у. д. (G) (O) (Я)53°22′12″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. / 53.37° пн. ш. 24.356667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231908
Воўпа (Беларусь)
Воўпа
Воўпа
Воўпа (Гродзенская вобласць)
Воўпа
Воўпа

Во́ўпа — вёска ў Беларусі, на рацэ Ваўпянка. Цэнтр сельсавета Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 1544 чал. (1990). Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна.

Да Другой сусветнай вайны галоўнай тутэйшай славутасцю была драўляная сінагога — адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[1] і Усходняй Еўропе[2][3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Воўпа згадваецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло, уладанне вялікага князя Казіміра, які ў 1449 годзе даў яе канцлеру Алехне Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснаваны касцёл Яна Хрысціцеля. Пазней Воўпа перайшла да Гальшанскіх, Павел Гальшанскі зрабіў яе цэнтрам сваіх уладанняў.

У XVI ст. ініцыятывай вялікай княгіні Боны створана Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1624 годзе яго купіў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казіміра Льва. Апошні, у 1643 годзе, прымаў у Воўпе караля і вялікага князя Уладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфедэраты вынеслі ў мястэчку смяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[4].

У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казіміра Льва Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзафу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе староства складалася з мястэчка Воўпа з ключамі Дубна, Стары Дворац і Калодзежна. На сейме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзаф Вінцэнт Плятэр. Станам на 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касцёл Яна Хрысціцеля з разнымі алтарамі. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 21 студзеня 1792 года даў мястэчку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Воўпа трапіла ў склад Расійскай імперыі, знаходзілася ў Гродзенскім павеце. Па задушэнні паўстання ў 1831 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. Станам на 1893 год у мястэчку было 110 двароў, касцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сінагога, 2 малітоўныя дамы, школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня, 25 крам; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Воўпа трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, была цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год у Воўпе 274 двароў, на 1990—670 двароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Воўпе працуюць сярэдняя школа, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Уручэнне ружанца святому Дамініку. XIХ ст., в. Воўпа

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Генадзь Семянчук. Воўпа // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 141.
  2. Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.
  3. Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63.
  4. Вітальд Карпыза. Воўпа на Masty.org
  5. Воўпа // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  6. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  7. Wołpa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 913.
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  9. В. Міронаў. В. Шаблюк. Воўпа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 364.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]