Вёска Гальшаны
| Вёска
Гальшаны
Гальшаны
|
|||||||||||||||||
Гальшаны — вёска на левым беразе р. Гальшанка. За 20 км ад Ашмян, 12 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў; на шашы Ашмяны — Валожын, 1277 жыхароў, 487 двароў (1993). Гальшаны ўваходзяць у склад і з'яўляюцца цэнтрам Гальшанскага сельсавета.
|
Гісторыя [правіць]
Упершыню згадваецца з 13 ст. Паводле Хронікі ВКЛ і Хронікі Быхаўца, Гольша заклаў горад на р. Карабель, пачаў там княжыць і назваўся князем Гальшанскім. Гісторыкі 19 ст. лічылі, што гэта адбылося каля 1280 году. Гальшаны згадваюцца таксама ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», у «Наўгародскім летапісе» пад 1387 і 1406 гадамі. Да сяр. 16 ст. ўладанне князёў Гальшанскіх. Адсюль паходзіць Соф'я Гальшанская, жонка вял.кн. і караля Ягайлы — родапачынальніца Ягелонаў.
У кан. 14 — пач. 15 ст. вядомы як горад, цэнтр гандлю і рамёстваў, у т.л. вырабу з мясцовай гліны кафлі. 3 15 ст. ў Гальшанах быў касцёл, з 1536 згадваецца праваслаўная царква, у 16 ст. дзейнічаў кальвінскі збор. 3 16 ст. ўладанне Сапегаў. Пры іх у 1618 пабудаваны новы будынак касцёла францысканцаў, у 17 ст. жылы корпус кляштара, у канцы 16 ст.— пач. 17 ст. Гальшанскі замак, паперня (існавала да кан. 17 ст.), якая выпускала вялікую колькасць паперы высокай якасці. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) у выніку баявых дзеянняў мястэчка спалена.
3 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У вайну 1812 году тут адбыліся баі расійскіх і напалеонаўскіх войскаў. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў у 1832 закрыты кляштар францысканцаў, у яго будынках размясціўся расійскі ваенны гарнізон. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў адзін з арганізатараў паўстанняў З. Мінейка планаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстання ў павеце. У 1871 адбылося выступленне сялян супраць мясцовага памешчыка і царскіх улад. У 1897 у Гальшанах 2883 жыхары. У кан. 19 — пач. 20 ст. ў мястэчку 4 невялікія заводы, некалькі майстэрняў, гандлёвыя крамы, млыны, касцёл, праваслаўная царква, 2 капліцы, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы. Акрамя штотыднёвых таргоў, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спецыфічным заняткам местачкоўцаў было вязанне рукавіц, панчох, «гальшанскіх каптаноў».
Падчас 1-й сусветнай вайны ў 1915—1918 гады Гальшаны акупаваны германскім войскам. На пач. 1919 заняты Чырвонай Арміяй. У ваколіцах дзейнічалі антыбальшавіцкія ўзброеныя фарміраванні. У канцы красавіка 1919 года Гальшаны заняла польскае войска, летам 1920 — Чырвоная Армія, пазней зноў палякі. З 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, цэнтр гміны Ашмянскага павета. Дзейнічалі суд, польская і 2 яўрэйскія школы, касцёл, царква, сінагога, крэдытна-ашчадная каса, пастаялы двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанентаў, аптэка, паліцэйскі ўчастак, банк. Быў развіты гандаль. На пачатку 1920-х гадоў у ваколіцах Гальшанаў дзейнічалі партызаны. У 1926 — 1702 жыхары. З 1939 года Гальшаны ў складзе БССР. У 1941—1944 акупаваны. У 1970—1745 жыхароў, 425 двароў.
Культура [правіць]
Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Славутасці [правіць]
- гарадзішча і селішча 12—14 ст. — за 1,5 км да ўсходу ад вёскі
- селішча 15—18 ст. — у вёсцы, на левым беразе р. Гальшанка
- Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў
- Гальшанскі замак (руіны)
- Гальшанская Георгіеўская царква (пач. 20 ст.)
Вядомыя асобы [правіць]
- Янка Вярсоцкі (1888—1937), беларускі грамадскі дзеяч, каталіцкі святар
Галерэя [правіць]
-
Руіны замка замака ў Гальшанах на выяве В. І. Дмахоўскага.1853
Літаратура [правіць]
- Корзун Э. С. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя», 1994.