Гарусты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Гарысты)
Вёска
Гарусты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 0 чал. (2009)
СААТА
3208852011
Гарусты на карце Беларусі ±
Гарусты (Беларусь)
Гарусты
Гарусты (Гомельская вобласць)
Гарусты

Га́русты[1] (трансліт.: Harusty, руск.: Гарусты) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2].

Гарусты (Гарысты) у розны гістарычны час з’яўляліся ваколіцай, сялом, пазней — вёскай у Свяцілавіцкам сельсавеце Веткаўскага раёна (раней — Хізаўскі сельсавет Свяцілавіцкага раёна) Гомельскай вобласці Беларусі. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (110 сем’яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. Размешчана у 21 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля. На поўдні меліярацыйныя каналы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Этымалогія назвы гэтага населенага пункта Гарусты (Гарысты)[3][4] вынікла ад польскага «harus», у рускай — «гарус» — мяккая кручаная ваўняная або баваўняная пража[5][6][7][8], вырабам якой занімаліся і ў Беларусі. Бо няма ў дадзенай мясцовасці гор і ўзгоркаў для сцвярджэння назвы «Гарысты» (руск.: Гаристы, Гористы, Гористое), якія памылкова замацаваліся ў некаторых публікацыях. Па іншай версіі назва паселішча Гарусты ўтварылася ад назвы чорнага бусла на беларускай мове — «гарус»; або хутчэй за ўсё ад «гарусціць» (гарустіть) у значэнні «прысвойваць ў свае рукі»[9] ў сувязі з «прыватызаваным ў свае рукі» надзела зямлі выхадцаў з найблізкага паселішча Хізы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пісьмовымі крыніцамі (рэвізскія казкі) ваколіца Гарыстаў, заснавана дзевяццю сем’ямі аднаго прозвішча Крупскія[10] ў 1864 годзе — у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, якія паходзілі з сяла вёскі Хізы. Паводле Першага Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года ў сяле Гарысты Рэчкаўскай воласці Гомельскага павета размяшчаліся: вятрак, кузня, алейня (уладальнік Бекарэвіч Раман Дзмітрыевіч). На момант 1910 года агульнае валоданне жыхарамі Гарыстаў складала 592 дзесяціны зямлі. Жыхары прыпісаны да Жалезнякоўскага праваслаўнага царкоўнага прыходу. Хоць у Гарыстах таксама жылі і каталікі[11]. Да паштова-тэлеграфнай канторы ў мястэчку Ветка 18 вёрст, да валаснога праўлення ў Рэчках — 8 вёрст.

У 1926 годзе ў Хізава-Гарыстаўскім сельсавеце Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі; працаваў паштовы пункт. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 19371938 гады савецкіх рэпрэсій былі пацярпелыя ад камуністычнага рэжыму жыхары вёскі Гарысты. У час Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску загінулі 11 савецкіх салдат (пахаваныя ў брацкай магіле на могілках). У Беларускім фронце (заклік Свяцілавічскага РВК) і ў партызанскай барацьбе загінулі 220 жыхароў Хізаўскага сельсавета, з іх 27 жыхароў вёскі, у памяць пра іх у 1968 годзе ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя. У 1959 годзе была цэнтрам саўгаса «Зарэчны». Размяшчаліся пачатковая школа, клуб, бібліятэка, швейная майстэрня, сталовая, магазін. У 1987 г. праз гэту вёску праклалі асфальтавую дарогу і ўсталявалі аўтобусны прыпынак «вёска Гарысты».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У ваколіцы Гарысты на момант 1927 года пражывала «95 велікарусаў» (запісана з нацыянальнасцю «велікарусы» хоць ужо была абвешчаная афіцыйнае дзяржава «Беларуская ССР» — афіцыйна беларусаў там прызналі пазней). Вялося 95 асабістых гаспадарак. Было 250 мужчын, 234 жанчыны. У 2011 годзе — жыхароў няма.

вёска Гарусты (Garusty) на карце 1874 года

Дынаміка засялення:

  • 1864 г. — 9 двароў, 54 жыхары.
  • 1868 г. — 24 двары, 170 жыхароў.
  • 1897 г. — 57 двароў 352 жыхары (паводле перапісу).
  • 1910 г. — 51 двор (167 мужчын, 178 жанчын)
  • 1926 г. — 95 двароў, 484 жыхара.
  • 1940 г. — 98 двароў.
  • 1959 г. — 396 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1992 г. — жыхары (110 сем’яў) пераселеныя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аколіца Гарысты, заснаваная дзевяццю сем’ямі аднаго прозвішча Крупскі жыхарамі ваколіцы Хізы, адрознівалася па тапаграфічнай карце да 1917 года:

  • № 1552 — ваколіца Гарысты мяшчанская, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, Жалезнякоўскі праваслаўны прыход, даўгата 31.2755 і шырыня 52.7037[12];
  • № 3885 — ваколіца Хізы, грамадства мяшчан з Хізы і Грамыкі, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, даўгата 31.29840 і шырыня 52.68340[13].

Транспартная сетка на момант 1927 года — на адлегласці 18 вёрст знаходзілася прыстань і прыпынак парахода каля мястэчка Ветка, і рынак (кірмашовы пункт). Да г. Гомеля — 40 вёрст. Зараз транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Свяцілавічы — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Га́рысты
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района (руск.)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4
  4. Гомельская вобласць Архівавана 5 сакавіка 2016.
  5. Большой словарь иностранных слов.- Издательство «ИДДК», 2007. (руск.)
  6. Словарь живого великорусского языка. В. И. Даль. (руск.)
  7. Толковый словарь Ушакова. Д. Н. Ушаков. 1935—1940 (руск.)
  8. Большой Энциклопедический словарь. 2000 (руск.)
  9. стар. 66 (том 3), «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», рэд. Г. А. Цыхун, Акадэмія навук БССР, выд. «Беларуская навука», г. Мінск, 1978—2006 г. ISBN 985-08-0629-Х
  10. «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» (ф. 2151 воп. 1 спр. 171 л. 416—417 об.)
  11. В. ТЕЙКИН. газета «Голос Ветковщины» № 88 (506) от 13.11.2013, Культура «POLSKA VETKA». «Голас Веткаўшчыны» (18 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2013. Праверана 18 лістапада 2013. (руск.)
  12. Список населенных мест Могилевской губернии, литеры А-Е (руск.)
  13. Список населенных мест Могилевской губернии, литеры М-Я (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С.51.
  • «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн. 1-2, кн. 1 с. 185;
  • «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH (1880—1914), WARSZAWA, 1900 roku, tом XV cz.1, str. 304—305; (польск.)
  • под. ред. Пожаров Г. П., «Список населенных мест Могилевской губернии», г. Могилев, 1910 г., с. 48; (руск.)
  • «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с. 70-71; (руск.)
  • «Гісторыя Беларусі (ў шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302—303;
  • «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, г. Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, c. 122, 903; (руск.)
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія: Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя», г. Мінск, БелЭн., 2004 г., ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць, Т. 1, кн. 1, с. 213—214;
  • «Памятная книжка Могилевской губернии», составлена Могилевским Губернским Статистическим Комитетом, г. Могилев, 1853—1916 г.; (руск.)
  • «Архіварыус», (Навуковае выдание) серыя «Гісторыя, архівазнауства, крыніцазнауства», БелНДІДАС, г. Мінск, 2009 г., выпуск № 7, с. 80-99;
  • «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской,

хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, с. 26-89;

  • На фрагменце карты 1874 года (на польскай мове) вёска Гарысты (Garusty): Ausg. 1874. Helioaravure in Kunfer (Preis 60 kg.). Vervielfaltiqt durch Umdruck vom Steine. Schnellpressen — Druck. Mafsstab 1:300.000. (польск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]