Гледнявічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Гледнявічы)
Вёска
Гледнявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 49 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовыя індэксы
231908
Аўтамабільны код
4
Гледнявічы на карце Беларусі ±
Гледнявічы (Беларусь)
Гледнявічы
Гледнявічы (Гродзенская вобласць)
Гледнявічы

Гледняві́чы[1] (трансліт.: Hliedniavičy, руск.: Гледневичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з пачатку XVIII ст. У 1796 г. належала Воўпаўскаяй алтарыі, пражывалі 49 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 87 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 01.01.2004 г. 38 двароў, 78 жыхароў. Плошча 30,13 га, працягласць межаў — 3 512 метраў.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча (XV-XIV ст.). На паўднёвай ускраіне вёскі. Выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Глядне́вічы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]