Дзвесніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Дзвесніца)
Вёска
Дзвесніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
17
Насельніцтва
40[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247321
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240832021
Дзвесніца на карце Беларусі ±
Дзвесніца (Беларусь)
Дзвесніца
Дзвесніца (Гомельская вобласць)
Дзвесніца

Дзве́сніца[2] (трансліт.: Dzviesnica, руск.: Двесница) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 36 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 266 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Слуцк — Капаткевічы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з дзвюх просталінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе, камбікормавы завод. Клуб, бібліятэка, крама. Ва ўрочышчы Дзвесніца ўстаноўлена мемарыяльная пліта і адноўлены 3 партызанскія зямлянкі (1972 год).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе фальварак у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Актыўна забудоўвалася ў 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на востраве Добры і ва ўрочышчы Дзвесніца, за 2 км на захад ад вёскі, грунтаваліся Мінскі падпольны абкам КП(б)Б, штабы Мінскага партызанскага злучэння і партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей, падпольная друкарня.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 17 двароў, 40 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 1 двор, 9 жыхароў.
  • 1959 год — 246 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 36 двароў, 84 жыхары.
  • 2004 год — 29 двароў, 63 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Зве́сніца

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]