Конікі (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Конікі)
Вёска
Конікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
15
Насельніцтва
30 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222377
Аўтамабільны код
5
Конікі на карце Беларусі ±
Конікі (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Конікі (Мядзельскі раён)
Конікі (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Конікі (Мядзельскі раён)

Ко́нікі[1] (трансліт.: Koniki, руск.: Коники) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 г. вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 5 двароў, 50 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 110 жыхароў, у 1908 г. — 19 двароў, 107 жыхароў. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 89 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1940 г. 24 двары, 96 жыхароў. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску (24 двары), забілі 2 жыхароў. Пасля Вялікай айчыннай вайны вёска была адноўлена.

У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «1 Мая». З 1971 вёска на тэрыторыі птушкафабрыкі «Зара камунізму» (цэнтр — вёска Выгалавічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1931 год — 130 жыхароў, 25 двароў[2].
  • 1960 год — 85 жыхароў
  • 1997 год — 15 двароў, 30 жыхароў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]