Крошын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Крошын)
Аграгарадок
Крошын
Касцёл Божага Цела
Касцёл Божага Цела
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 730 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225362
Аўтамабільны код
1
Крошын на карце Беларусі ±
Крошын (Беларусь)
Крошын
Крошын (Брэсцкая вобласць)
Крошын

Кро́шын[1] (трансліт.: Krošyn, руск.: Крошин) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на правым беразе ракі Шчара. Адміністрацыйны цэнтр Крошынскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі Баранавічы — Мінск. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Мінск. Насельніцтва 697 чал. (1998).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Крошын успамінаецца пад 2 жніўня 1442 годам, калі пан Юшка Гойцавіч фундаваў у гэтым сваім сяле касцёл, сярод сведкаў быў і яго брат Федзька. У 1499 годзе вял.кн. Аляксандр надаў Крошын кіеўскаму намесніку кн. Дзмітрую Пуцяцічу, з 1506 года належаў яго сваякам князям Друцкім-Пуцяцічам. Пад 1512 годам Крошын называецца мястэчкам. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565 года, у складзе Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.

Стары касцёл, фота пач. XX ст.

З 1570 года належаў Валовічам, з канца XVI ст. — Радзівілам. Станам на 1580 год 39 двароў. У цэнтры мястэчка была гандлёвая плошча, дзе раз на тыдзень адбываўся торг. Працавалі млын і карчма, 4 рамеснікі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, Стваловіцкая воласць Навагрудскага павета. У 1818 годзе пабудаваны новы драўляны касцёл. З 1822 года ва ўладанні Юрагаў, з 1843 — Завадскіх. У 1828 годзе адбыўся сялянскі бунт супраць спробы запрыгоньвання іх Станіславам Юрагам. У 1-й палове 1880-х у мястэчку 77 двароў, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом. На пачатку XX ст. — 160 двароў, касцёл, народнае вучылішча. Побач з мястэчкам быў аднайменны маёнтак Крошын (2 двары).

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, Сталовіцкая гміна Баранавіцкага павета. Станам на 1921 год 79 дамоў, побач з мястэчкам аднаіменны фальварак Крошын (1 дом).

З 1939 года ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 цэнтр сельсавета, вёска. Станам на 1972 года 56 двароў, на 1 студзеня 1998 — 192.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Крошыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, дом культуры, бібліятэка, пошта. Працуе прыпыначны пункт Крошын, за 2 км ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Альсевічы.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Жырандоль, зробленая Паўлюком Багрымам

Помнік на магіле Паўлюка Багрыма, мемарыяльнай дошка ў гонар паэта на месцы былой сядзібы, памятны знак на месцы, дзе размяшчалася яго кузня.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Божага Цела (XIX ст.)
  • Палац Святаполк-Завадскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Крошын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 262.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]