Вёска Лунна
| Вёска
Лунна
Лунна
|
Лу́нна — вёска, цэнтр Лунненскага сельсавета Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, на поўдзень ад Нёмана. Насельніцтва складае 1165 чалавек. (1997). Знаходзіцца ў 26 км на захад ад Мастоў, размешчана на шашы Р41 і Р44.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводсства. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе быў збудаваны мураваны касцёл Св. Ганны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе у Гарадзенскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касцёл, сінагога, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, фельчарскі пункт, пошта.
Згодна з Рыжскага мірнага дагавора (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гарадзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 тут было 307 двароў.
У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлка Скідальскага раёна. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.
У 2006 годзе насельніцтва Лунны складала 1000 чалавек. У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загаду мясцовага селсавета знішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагоддзі. Пад знішчэнне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[1].
- Лунна на старых фотаздымках
[правіць] Выдатныя мясціны
- Царква св. Іаана Прадцечы
- Капліца-склеп Антонія Барташэвіча
- Касцёл св. Ганны
- Сядзіба Чахоўскіх
[правіць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Łunna // Вёска Лунна у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том V (Kutowa Wola — Malczyce) з 1884 року (польск.) 830.
Зноскі
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вёска Лунна- м. Лунна на Radzima.org