Лунна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:38, 9 сакавіка 2013, аўтар Legobot (размовы | уклад) (Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1011346 (translate me))
Вёска
Лунна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
115 м
Насельніцтва
>1 000 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовы індэкс
231606
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240827066
Лунна на карце Беларусі ±
Лунна (Беларусь)
Лунна
Лунна (Гродзенская вобласць)
Лунна

Лу́нна — вёска, цэнтр Лунненскага сельсавета Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, на поўдзень ад Нёмана. Насельніцтва складае 1165 чалавек. (1997). Знаходзіцца ў 26 км на захад ад Мастоў, размешчана на шашы Р41 і Р44.

Гісторыя

Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводсства. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе быў збудаваны мураваны касцёл Св. Ганны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе у Гарадзенскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касцёл, сінагога, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, фельчарскі пункт, пошта.

Згодна з Рыжскага мірнага дагавора (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гарадзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 тут было 307 двароў.

У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлка Скідальскага раёна. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.

У 2006 годзе насельніцтва Лунны складала 1000 чалавек. У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загаду мясцовага селсавета знішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагоддзі. Пад знішчэнне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[1].

Выдатныя мясціны

  • Царква св. Іаана Прадцечы
  • Капліца-склеп Антонія Барташэвіча
  • Касцёл св. Ганны
  • Сядзіба Чахоўскіх

Літаратура

Зноскі

Спасылкі