Млынок (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Млынок, Брагінскі раён)
Пасёлак
Млынок
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2004)
СААТА
3203700056
Млынок на карце Беларусі ±
Млынок (Брагінскі раён) (Беларусь)
Млынок (Брагінскі раён)
Млынок (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Млынок (Брагінскі раён)

Млыно́к (да 15 верасня 1946 года Асадым) — былы пасёлак у Брагінскім раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падпарадкоўваўся Брагінскаму райсавету.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 9 км на поўнач ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 80 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1980-е — жыхары пераселены.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0