Вёска Мосткі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мосткі (па-руску: Мостки) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Імянінскага сельсавету.
Уласнай школы няма, школьнікі наведваюць васьмігадовую школу ў Дзераўной, якая месціцца ў адлегласці 1–3 кіламетраў ад Мостак. Ёсць свая лаўка. З раённым цэнтрам вёска звязана аўтобусным маршрутам Драгічын — Мосткі, аўтобусы ходзяць кожны дзень на досвітку і ўвечары. Шмат вяскоўцаў працуе ў Дзераўной. На ўездзе ў населены пункт з дзераўнянскага напрамку перад пачаткам вёскі стаіць крыж.
