Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Мікалаеўшчына)
Вёска
Мікалаеўшчына
Цэнтр былога мястэчка
Цэнтр былога мястэчка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1555
Насельніцтва
652 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222698
Аўтамабільны код
5
Мікалаеўшчына на карце Беларусі ±
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)

Мікала́еўшчына[1] (трансліт.: Mikalajeŭščyna, руск.: Миколаевщина) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Мікалаеўшчынскага сельсавета. 652 жыхары (2009 г.). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўбцаў.

Мікалаеўшчына — малая радзіма Якуба Коласа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Мікалаеўшчына згадваецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя як уладанне Осцікавічаў. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя Мікалая Осцікавіча. У 1555 годзе Мікалаеўшчыну набыў Л. Свірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1596 годзе Мікалаеўшчына перайшла ў валоданне М. К. Радзівіла «Сіроткі», які далучыў яе да Нясвіжскай ардынацыі. У гэты час вёска мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы XVIXVII стагоддзяў паселішча атрымала статус мястэчка. У 1617 годзе сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч Уладзіслаў. Станам на 1628 год у мястэчку было 5 вуліц (Сверынаўская або Уздзенская, Дворная, Мастовая, Мінская, Тыльная), 114 двароў, касцёл, ратуша, гасціны двор, рынак, млын, верф (сточня), 13 складоў для тавараў. У 1652 годзе маршалак вялікі Аляксандр Людвік Радзівіл заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. У часы Трынаццацігадовай вайны ў 1664 Мікалаеўшчыну знішчылі маскоўскія захопнікі[2]. Станам на 1669 год у мястэчку было толькі 20 двароў, на 1700 год — 63, на 1777 год — 62. У гэты час праз Нёман узвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1867 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл на праваслаўную царкву. У 1882 годзе каля Мікалаеўшчыны ў засценку Акінчыцы нарадзіўся Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку быў 141 двор, царква, карчма, крама, у пачатку XX стагоддзя — 168 двароў. 9 ліпеня 1906 года ў Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны з’езд настаўнікаў Мінскай губерні. З’езд быў разагнаны паліцыяй, за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра) і інш.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 164 двары.

У 1939 годзе Мікалаеўшчына ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Стаўбцоўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 1970 года тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з 1972 года — Коласаўскі дзяржаўны заказнік. Станам на 1997 год у вёсцы было 360 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 309 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Мікалаеўшчыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Высокі Бераг, родны, мілы!
Люблю я твой пяшчаны скат
І хвоек нізкіх гурт пахілы,
Капцоў гранічных цэлы рад.



Высокі Бераг, кут мой мілы!
Люблю я жоўць тваіх пяскоў,
разложных хвоек гурт пахілы
І ціхі гоман лазьнякоў.

Якуб Колас. «Высокі Бераг».[4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Валерый Шаблюк. Мікалаеўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 137.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  4. Якуб Колас. «Высокі Бераг»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]