Параслішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Параслішча)
Вёска
Параслішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2005)
СААТА
3240804046
Параслішча на карце Беларусі ±
Параслішча (Беларусь)
Параслішча
Параслішча (Гомельская вобласць)
Параслішча

Параслі́шча[1] (трансліт.: Paraslišča, руск.: Порослище) — былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсавета.

Апошні жыхар памёр у 2004 годзе.

Ліквідавана ў 2010 годзе[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вусце ракі Ветка.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складалася з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. У 3 км ад вёскі, на балоце, з 17 да 25 сакавіка 1944 года размяшчаўся лагер для грамадзянскага непрацаздольнага насельніцтва з Бабруйскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. За 7 дзён існавання лагера ў ім памерла каля 900 чалавек. 33 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 год — няма жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925 год — 52 двары.
  • 1940 год — 70 двароў, 283 жыхары.
  • 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 7 двароў, 11 жыхароў.
  • 2004 год — 2 двары, 2 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Октябрьского районного Совета депутатов от 27 июля 2010 г. № 19 Об изменении границ сельских населенных пунктов и упразднении деревни Порослище Октябрьского района Гомельской области (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]