Пастарынне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Пастарынне)
Вёска
Пастарынне
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 146 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
224132
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860066
Пастарынне на карце Беларусі ±
Пастарынне (Беларусь)
Пастарынне
Пастарынне (Брэсцкая вобласць)
Пастарынне

Пастары́нне[1] (трансліт.: Pastarynnie, руск.: Постаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1471 годзе маёнтак належаў вялікаму князю Казіміру.

У 1897 годзе вёска ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе працавала народнае вучылішча.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пастарынскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[2], да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета, 17 лютага 1975 года да вёскі далучана суседняя вёска Пастарынне Сталовіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 434 двары, 991 жыхар (1897)
  • 196 двароў, 1200 жыхароў (1909)
  • 172 дамы, 901 жыхар (1921)
  • 137 жыхароў (1970)
  • 136 двароў, 212 жыхароў (1998)
  • 99 гаспадарак, 180 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Стэла і пліта (1974) на ўшанаванне памяць 27 аднавяскоўцаў і маёра У. І. Туркатава (на яго магіле пастаўлены помнік), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 719.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]