Пружынішчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Пружынішчы)
Вёска
Пружынішчы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
45
Насельніцтва
74[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247306
Аўтамабільны код
3
Пружынішчы на карце Беларусі ±
Пружынішчы (Беларусь)
Пружынішчы
Пружынішчы (Гомельская вобласць)
Пружынішчы

Пружы́нішчы[2] (трансліт.: Pružyniščy, руск.: Пружинищи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 250 км ад Гомеля, 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая вуліца, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі. Асобна на ўсходзе размяшчаецца кароткая шыротная вуліца. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра» (цэнтр — Любань), малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі ўваходзіла ў маёнтак Дуброва. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў складзе падухоўнага маёнтка Дуброва. У 1879 годзе ў ліку паселішчаў Дуброўскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1907 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.

На пачатку 1930-х гадоў арганізаваны калгасы «2-я пяцігодка» і «Чырвоны ўсход», працавалі 2 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі апорны пункт, створаны ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 111 жыхароў. Пры вызваленні вёскі вызначыліся радавы С. Дз. Роман (закрыў сваім целам амбразуру дзота), гвардыі лейтэнант Д. М. Ахмедаў, лейтэнант Г. Д. Лапацін, камандзіры аддзяленняў В. М. Літвінаў і І. Т. Малка. Усім ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 57 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 45 двароў, 74 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1857 год — 27 двароў, 150 жыхароў.
  • 1897 год — 59 двароў, 366 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 64 двары, 404 жыхары.
  • 1925 год — 108 двароў.
  • 1940 год — 123 двары, 450 жыхароў.
  • 1959 год — 332 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 65 двароў, 113 жыхароў.
  • 2004 год — 58 двароў, 101 жыхар.

Зноскі

  1. Інфармацыя сельсавета на 1 студзеня 2011 года.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]