Рудня (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Рудня, Брэсцкі раён)
Вёска
Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
61 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805061
Рудня на карце Беларусі ±
Рудня (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Рудня (Брэсцкі раён)
Рудня (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Рудня (Брэсцкі раён)

Ру́дня[1] (трансліт.: Rudnia, руск.: Рудня) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 52 км на поўдзень ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на рацэ Капаеўцы (прыток Заходняга Буга), вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе БрэстТамашоўка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя ў складзе Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1550 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст па хадайніцтве берасцейскага старосты Мікалая Радзівіла зацвердзіў фундуш на будаўніцтва Руднянскай царквы. У 1748 годзе сяло — уласнасць А. Кіркора і Б. Краеўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсавета[2], у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 19 двароў, 104 жыхары (1876)
  • 16 двароў, 95 жыхароў (1897)
  • 102 жыхары (1905)
  • 131 жыхар (1959)
  • 121 жыхар (1970)
  • 25 гаспадарак, 61 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 25 чэрвеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]