Тупічаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Тупічаны)
Вёска
Тупічаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 60 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовыя індэксы
231908
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208813041
Тупічаны на карце Беларусі ±
Тупічаны (Беларусь)
Тупічаны
Тупічаны (Гродзенская вобласць)
Тупічаны

Тупіча́ны[1] (трансліт.: Tupičany, руск.: Тупичаны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напэўна, паселішча на гэтым месцы было прынамсі з XI ст. -- селішча XI—XIV ст. выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах Тупічан.

На мяжы XVI—XVII ст. належала Станіславу Лапатэцкаму, па яго смерці прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета ў 1614 годзе атрымаў Фрыдэрык Сапега.[2]

У 1737 годзе ў Воўпаўскім старостве, 14 валок зямлі.

У 1796 годзе належала графу Плятэру, 55 сялян і 15 татарскіх сем’яў.

У 1836 годзе дзяржаўная вёска, 18 двароў, 165 жыхароў.

У 1940—1954 гадах цэнтр Тупічанскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1737 год — 14 валок
  • 1836 год — 18 двароў, 165 жыхароў
  • 2004 год — 53 двары, 115 жыхароў.

Селішча[правіць | правіць зыходнік]

Селішча XI—XIV ст. -- помнік археалогіі (шыфр 413В000119). Выяўлена на паўднёва-ўсходніх ускраінах вёскі. Памерам каля 0,75 га. У 1958 годзе даследавана Фрыдай Гурэвіч. У 1960 годзе Міхаіл Чарняўскі ў выдзіманні пясчанай дзюны знайшоў ляпную кераміку з дамешкай жарствы ў гліне, пакрытую лёгкай штрыхоўкай. У 1973 годзе селішча абследаваў Яраслаў Звяруга. Матэрыялы абследавання знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Плошча 46,35 га(?), працягласць межаў — 5 029 метраў(?).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Семянчук 2014, с. 390.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]