Вёска Уселюб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Уселюб
Usielub. Уселюб (2007).jpg
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля

Каардынаты Каардынаты: 53°43′07″ пн. ш. 25°47′55″ у. д. / 53.718611° пн. ш. 25.798611° у. д. (G) (O) (Я)53°43′07″ пн. ш. 25°47′55″ у. д. / 53.718611° пн. ш. 25.798611° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Насельніцтва
593 чалавека (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231414
Уселюб (Беларусь)
Уселюб
Уселюб
Уселюб (Гродзенская вобласць)
Уселюб
Уселюб

Усе́люб[1] — вёска ў Беларусі, Цэнтр сельсавета Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 717 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Навагрудку, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак — Іўе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Уселюб датуецца 1422 годам і змяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[2]:

" + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x "

У 1433 вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў наданне маёнтку роду Неміровічаў.

Касцёл, пач. XX ст.

У XV ст. тут заснавалі касцёл. У 1-й палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Уселюб увайшоў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Па смерці С. Давойны ў 1571 маёнтак перайшоў да яго ўдавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 15761642 касцёл перарабілі на кальвінскі збор. З 1713 Уселюб знаходзіўся ва ўладанні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 перайшоў да яго сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. Станам на 1799 у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О'Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галандскага» (і «швейцарскага») сыраварства ў Наваградскім павеце. У 1861 Уселюб стаў цэнтрам воласці. У 1884 тут збудавалі царкву. На 1886 у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сінагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[3] Наваградскага павета.

У 1939 Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 тут было 198 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ува Уселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, клуб, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба О'Руркаў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Старая сядзіба
Капліца-пахавальня

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. Przemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
  6. Вячаслаў Насевіч. Уселюб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Уселюбскі сельсавет Шаблон:Навагрудскі раён