Хатынь
| Мемарыяльны комплекс | |
|
Хатынь
|
|
| Краіна | Беларусь |
| Месцазнаходжанне | Мінская вобласць |
| Аўтар праекта | С. Селіханаў, Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
|
|
|
| Хатынь на |
|
Хатынь — былая вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 г. была знішчаная нямецка-фашысцкім войскам пры ўдзеле калабарацыяністаў за тое, што жыхары вёскі дапамагалі партызанам.
Змест |
Мемарыяльны комплекс «Хатынь» [правіць]
Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну адкрыты 5 ліпеня 1969 г. Аўгары: скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін — Ленінская прэмія 1970.
Мемарыял складаецца з некалькіх частак. У цэнтры комплексу бронзавая скульптура Няскоранага чалавека (выш. 6,1 м) з забітым хлопчыкам на руках, побач самкнёныя гранітныя пліты нагадваюць дах адрыны, дзе карнікі спалілі жыхароў вёскі. На брацкай магіле мармуровы Вянок памяці з тэкстамі сімвалічных зваротаў згінулых да жывых з просьбай берагчы мір і спакой на зямлі і адказу жывых згінулым. Комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, на месцы кожнага спаленага дома вянок зруба, унутры якога абеліск у выглядзе коміна з імёнамі і прозвішчамі спаленых яго жыхароў, наверсе абеліска — звон; на месцы былых вясковых калодзежаў мемарыяльныя знакі. На могілках вёсак 185 урнаў з зямлёй са спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак. У сцяне Жалобы 66 ніш з назвамі найбольш буйных лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі. Побач са сцяной Жалобы і Могілкамі вёсак сімвалічныя Дрэвы жыцця са спісам 433 вёсак, знішчаных разам з жыхарамі і адроджаных пасля вайны. У цэнтры мемарыяла Вечны агонь на ўшанаванне памяці кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, які загінуў у вайну, і тры бярозы як сімвал жыцця.
Гл. таксама [правіць]
- мемарыял Дальва
Спасылкі [правіць]
- Мемарыяльны комплекс «Хатынь», афіцыйны сайт
- Старыя фатаграфіі Хатыні на Віртуальным музеі горада Лагойска
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Мемарыяльны комплекс «Хатынь», афіцыйны сайт
- Старыя фатаздымкі Хатыні на віртуальным музеі горада Лагойска
- Хатынь. А што ж было на самой справе?
- Неотвратимое возмездие:По материалам судебных процессов над изменниками Родины, фашистскими палачами и агентами империалистических разведок.Генерал-лейтенант юстиции С. С. Максимов.История одного предательства
- Юрыст Віктар Глазкоў: Адзін з хатынскай карнікаў стаў ганаровым грамадзянінам канадскага Эдмантана і ўкраінскіх Чарнаўцоў