Вігвам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вігвам апачаў, 1903

Вігвам — жытло лясных індзейцаў Паўночнай Амерыкі - алганкінаў. Увайшло ў літаратуру як назва індзейскага жытла купалападобнай формы, у адрозненне ад канічнай - тыпі. Пры пабудове вігваму індзейцы ўтыкаюць у зямлю па крузе або авалу гнуткія ствалы дрэў, згінаючы іх канцы ў купал. Каркас вігваму пакрываюць галінкамі, карой, цыноўкамі.