Вігдзіс Фінбагадоцір

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вігдзіс Фінбагадоцір

Вігдзіс Фінбагадоцір (ісл. Vigdís Finnbogadóttir, нарадзілася 15 красавіка 1930) — чацвёрты прэзідэнт Ісландыі з 1980 года. З'яўлялася першай жанчынай у свеце, абранай на пасаду канстытуцыйнага кіраўніка дзяржавы (і наогул другой жанчынай-прэзідэнтам у свеце пасля успадкавання мужу без выбараў аргентынкі Ісабель Марцінес дэ Перон).

Вігдзіс Фінбагадоцір не рыхтавалася да палітычнай кар'еры. Яна вывучала французскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Грэнобля і Сарбоне ў Парыжы з 1943 па 1949 год, гісторыю тэатра ў Універсітэце Капенгагена.

З 1972 года кіравала Нацыянальным тэатрам у Рэйк'явіку. Упершыню была абраная прэзідэнтам у 1980 годзе і заставалася на гэтай пасадзе чатыры тэрміну. Займаючы пасаду прэзідэнта, надавала вялікую ўвагу развіццю ісландскай мовы, унікальнай культуры Ісландыі і інтарэсам моладзі. Заснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі дапамогі дзецям у Ісландыі.

Як прэзідэнт Ісландыі, з'яўлялася гросмайстрам ордэна Сокала.

У 1996 годзе, адмовіўшыся ад удзелу ў чарговых выбарах, яна ўзначаліла Сусветны савет жанчын-лідэраў. Пасля сыходу з пасады прэзідэнта краіны абрана пажыццёвым ганаровым членам Асацыяцыі правоў жанчын Ісландыі. Адначасова Вігдзіс Фінбагадоцір з'яўляецца Паслом добрай волі ЮНЕСКА па пытаннях развіцця моўнай разнастайнасці і ганаровым доктарам шэрагу універсітэтаў у Францыі, ЗША, Канадзе, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Японіі.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах