Вігілій, Папа Рымскі
| Вігілій лац.: Vigilius PP. |
||
|
||
|---|---|---|
| 29 сакавіка 537 — 7 чэрвеня 555 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Сільверый | |
| Пераемнік: | Пелагій I | |
| Нараджэнне: | ? | |
| Смерць: | 7 чэрвеня 555 | |
Вігілій, Папа Рымскі (537 — 555).
Пасля смерці Агапія Юстыніян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра і сакратара Агапія. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Візантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Візантыі не быў даспадобы каралю Тэадагату, таму яшчэ да прыезду Вігілія Папай быў прызначаны Сільверый. Пасля аблогі і няцця Рыму візантыйскімі войскамі і новай аблогі Рыму остгоцкім каралём Віцігесам Сільверый быў скінуты, і генерал Велізарый прызначыў на папскі прастол Вігілія.
Пасля няцця Рыму войскамі остгоцкага караля Тоцілы (546), Вігілій мусіў уцякаць з Рыму на Сіцылію, потым 10 гадоў жыў у Канстанцінопалі, там ухваліў шэраг мераў на карысць монафізітаў, якіх да таго папскі Рым лічыў ератыкамі. Потым Вігілій змяніў пазіцыю, выступіў супраць монафізіцтва. За гэта быў выкрэслены Юстыніянам з "дыптыху" (спісу асоб, дастойных асаблівай павагі царквы). Двойчы каяўся перад Юстыніянам, атрымаў ад таго дазвол вярнуцца ў Рым, але ў дарозе памёр.[1]
Зноскі
- ↑ Лазінскі, С.38—39.
[правіць]
- (Лазінскі 1934) Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.

