Відкун Квіслінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Відкун Квіслінг
Vidkun Abraham Lauritz Jonssøn Quisling
Portrett av Vidkun Quisling i sivile klær, ukjent datering..jpg
сцяг
Міністр-прэзідэнт Нарвегіі
Папярэднік: Іозеф Тэрбавен
Пераемнік: Эйнар Герхардсен
сцяг
Прэм'ер-міністр Нарвегіі
9 красавіка — 18 красавіка 1940
Папярэднік: Юхан Нюгарсвальд
Пераемнік: Інгальф Эльстэр Крыстэнсен
сцяг
Міністр абароны Нарвегіі
1931 — 1933
Прэм'ер-міністр: Петэр Колстад
Енс Хюнсейда
Папярэднік: Тогейр Андэрсан-Рыст
Пераемнік: Енс Ісак дэ Лангэ Кобра
сцяг
Лідар партыі Нацыянальнае яднанне
сцяг
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
 
Партыя: Саюз Айчыны (1930—1931)

Партыя Цэнтра (1931—1933) Нацыянальнае яднанне (1933—1945)

Нараджэнне: 18 ліпеня 1887({{padleft:1887|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Фюрэсдал, Тэлемарк, Нарвегія
Смерць: 24 кастрычніка 1945({{padleft:1945|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (58 гадоў)
Осла, Нарвегія

Відкун КВІ́СЛІНГ (Vidkun Quisling; 18 ліпеня 1887, г. Фюрэсдаль, Нарвегія — 24 кастрычніка 1945) — нарвежскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, лідар нарвежскіх фашыстаў.

Прафесійны вайсковец. У красавіку—снежні 1918 ваенны аташэ ў Петраградзе, у 1920—21 — у Хельсінкі. У 1922—26 удзельнік акцый Ф. Нансена па аказанні гуманітарнай дапамогі СССР, у 1927—29 член нарвежскай дэлегацыі ў Маскве. У 1931—33 ваенны міністр Нарвегіі. 3 1931 у фашысцкім руху, у 1933 заснаваў партыю «Нацыянальнае аб'яднанне». У 1939 выступаў за прэвентыўную акупацыю краіны германскімі войскамі. Пасля акупацыі Нарвегіі з красавіка 1940 да верасня 1941 старшыня нарвежскай адміністрацыйнай рады, у 1942—45 прэм'ер-міністр калабарацыянісцкага ўрада; жорстка пераследаваў апазіцыю. Пасля капітуляцыі германскіх войск у Нарвегіі (7.5.1945) арыштаваны 9.5.1945. Пакараны смерцю паводле прыгавору нарвежскага суда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]