Віка пасяўная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віка пасяўная
Vicia April 2008-1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia sativa L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   26355
NCBI   3908
EOL   703227
GRIN   t:300667
IPNI   525117-1
TPL   ild-7851

Ві́ка пасяўная, ці яравая (Vicia sativa) — аднагадовая травяністая расліна роду гарошак сямейства бабовых.

Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце парнаперыстае, кветкі сядзячыя, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.

Культывуецца з XVIII ст. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рабцэеіч Г. Віка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Віка // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.