Віктар Адамавіч Ярмалковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Адамавіч Ярмалковіч
Дата нараджэння 23 снежня 1916 (5 студзеня 1917)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1987(1987-12-15) (70 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык, краязнавец
Альма-матар
Член у

Віктар Адамавіч Ярмалковіч (23 снежня 1916 (4 студзеня 1917), в. Юшкі Віленскага пав. — 15 снежня 1987) — беларускі і польскі гісторык, краязнавец.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, Віленскай беларускай гімназіі, скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стафана Баторыя (1940). Уваходзіў у Беларускі студэнцкі саюз, Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, супрацоўнічаў у газетай «Крыніца», часопісам «Хрысціянская думка». У пач. 1939 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (верасень 1939) працаваў архіварыусам гарадской управы, следчым народнага суда ў Вільні. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны арыштаваны нямецкім акупацыйнымі ўладамі, аднак як мясцовы жыхар вызвалены. 3 восені 1941 міравы суддзя Шчучынскага раёна.

3 1944 у Польшчы, з 1945 працаваў у Ольштынскім судзе. Восенню 1949 арыштаваны органамі МДБ СССР і сасланы ў в. Усолле (Іркуцкая вобласць, Расія). У 1951 вярнуўся на Віленшчыну, працаваў настаўнікам польскіх школ, дырэктарам Старасельскай сямігодкі. У пач. 1953 зноў арыштаваны і ў лютым прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобласці (Расія). Пасля перагляду справы Камісіяй Прэзідыума ВС СССР восенню 1956 вызвалены і ў 1957 рэпатрыіраваўся ў Польшчу.

Працаваў дантыстам у г. Біскупец. Збіраў матэрыялы па гісторыі Беларусі, друкаваўся ў польскіх перыядычным выданнях, «Польскім біяграфічным слоўніку». Пісаў на беларускай (лацінкай) і польскай мовах.

Рэабілітаваны 23.7.1992.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Інстытутам беларусаведы ў г. Ляймен (Германія) выдадзены яго працы «Летапіс Віленскай беларускай гімназіі 1919—1944» (2-е выд. 1983), «Прафевар Ежы Ахманскі і гісторыя Вялікага княства Літоўскага» (1988), «Пазнавайма родны край. Ліда і Лідская зямля. Шчучынскі раён. Іўеўскі раён», «Права і дзяржава. Асноўныя паняцці права з нарысам гістарычнага развіцця дзяржаўнасці і права Беларусі», «3-пад віленскіх палёў» (усе 1989), «На жыццёвых хвалях (успаміны)», «Меднікі» (абедзве 1992), «Беларускі студэнцкі саюз (БСС) у Вільні», «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Касцельная унія на Беларусі і яе лёс» ( усе 1993). Аўтар гістарычнага нарыса «Цярністы шлях Беларусі» (1983). У рукапісах засталіся працы «Крывы горад — Вільня», «Гісторыя Вільні», «Гістарычныя расказы пра падзеі на беларускіх землях у Хроніцы Мацея Стрыйкоўскага», «Усходнія славяне, Крывія, Русь», «Старажытная гісторыя Беларусі (да часу ўтварэння на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага)», «Кароткі нарыс царкоўнай гісторыі Беларусі» (ч. 1—3) і інш. Працаваў над «Біяграфічным даведнікам беларускіх дзеячаў».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Майсяёнак А. Ярмалковіч // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]