Віктар Амадэй II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Амадэй II
Vittorio Amedeo II
Vittorio AmedeoII.jpg
сцяг
1-ы Кароль П'емонта і Сардзініі
1720 — 1730
Папярэднік: Новы тытул
Пераемнік: Карл Эмануіл III
сцяг
Кароль Сіцыліі
1713 — 1720
Папярэднік: Філіп V
Пераемнік: Карл VI
сцяг
Герцаг Савойскі
1675 — 1720
Папярэднік: Карл-Эмануіл II
Пераемнік: Ён жа сам, як Кароль П'емонта і Сардзініі
 
Нараджэнне: 14 мая 1666({{padleft:1666|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
Сардзінскае каралеўства Турын, Сардзінскае каралеўства
Смерць: 31 кастрычніка 1732({{padleft:1732|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:31|2|0}}) (66 гады)
Сардзінскае каралеўства Турын, Сардзінскае каралеўства
Род: Савойская дынастыя Савойская дынастыя
Бацька: Карл-Эмануіл II
Жонка: Ганна Марыя Арлеанская
Дзеці: Карл Эмануіл III

Віктар Амадэй II (італ.: Vittorio Amedeo II; 14 мая 1666 — 31 кастрычніка 1732) — герцаг Савойскі ў 16751730 гадах, кароль Сіцыліі ў 17131720 гадах, кароль Сардзінскага каралеўства ў 17201730 гадах. Сын Карла Эмануіла II.

Шлюб з Ганнай Марыяй Арлеанскай, пляменніцай Людовіка XIV уцягнуў яго ў залежнасць ад Францыі. У 1690 годзе далучыўся да антыфранцузскай Аўгсбургскай лізе; у 1696 годзе, не дамогшыся ад Іспаніі перадачы яму, як саюзніку, Ламбардыі, заключыў з Францыяй мірны дагавор у Турыне (пацверджаны Рысвікскім дагаворам 1697).

У вайне за іспанскую спадчыну спачатку выступаў саюзнікам Францыі і выдаў сваю дачку за французскага прэтэндэнта на іспанскі трон Філіпа V, але ў 1703 годзе перайшоў у лагер праціўнікаў Францыі, якая не згаджалася на перадачу яму Ламбардыі.

Паводле Утрэхцкага мірнага дагавора (1713) атрымаў востраў Сіцылію, Ніцу і тытул караля.

Па выніках Вайны чацвярнога саюза быў вымушаны саступіць Сіцылію Аўстрыі, атрымаўшы наўзамен востраў Сардзінію, і ўтварыў разам з П'емонтам, Ніцай і Савояй новае Сардзінскае каралеўства.

Ва ўнутранай палітыцы праводзіў курс асветнага абсалютызму. У 1730 годзе адрокся ад прастола на карысць сына Карла Эмануіла III. У 1731 годзе здзейсніў беспаспяховую спробу вярнуць сабе ўладу. Быў схоплены сынам і памёр у няволі.

Заснавальнік Турынскага ўніверсітэта.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У Шамберы, 6 мая 1684, Віктар Амадэй II ажаніўся з Ганнай Марыяй Арлеанскай, дачкой Філіпа Арлеанскага і Генрыэты Сцюарт. Дзеці:

Ужо быўшы ўдаўцом, ён жэніцца марганатычна, 2 жніўня 1730 года ў Турыне на Ганне Каналіс дзі Куміяна (1679—1769), пасля маркізе Спінья. Дзяцей у іх не было.

Таксама на працягу больш чым дзесяці гадоў у Віктара Амедэя была сувязь з маладой Жаннай Жэнеўевай (1670—1736) дачкой Луі Шарля д'Альбер герцага дэ Люін, унучкай знакамітай герцагіні дэ Шэўрэз. Два дзіцяці былі ўзаконены і тытулаваны 14 мая 1701:

  • Віктар Франсуа (1694—1762), маркіз дэ Сюз.
  • Марыя-Ганна-Францыска-Вікторыя (1690—1766), мадэмуазель дэ Сюз, у 1714 ажанілася з Віктарам Амадэем Савойскім (1690—1741), з'яўлялася бабуляй прынцэсы дэ Ламбаль.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Карл-Эмануіл II
Герцаг Савойскі
16751720
Пераемнік:
Абвешчаны каралём
Папярэднік:
Новы тытул
Кароль П'емонта і Сардзініі
17201730
Пераемнік:
Карл Эмануіл III
Папярэднік:
Філіп V
Кароль Сіцыліі
17131720
Пераемнік:
Карл VI