Віктар Афанасьевіч Ракаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Афанасьевіч Ракаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 студзеня 1935(1935-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2000(2000-06-10)[1] (65 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Віктар Афанасьевіч Ракаў (22 студзеня 1935, Целяшы, Слаўгарадскі раён — 2000) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Целяшоўскую СШ (1953), фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1958), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай (1958—1960), Рэчкаўскай (1960—1965) сярэдніх школах на Магілёўшчыне. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Магілёўскага раённага радыёвяшчання (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газеты «Ударны фронт» (1965—1969), літсупрацоўнікам газеты «Звязда» (1969—1975), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1975—1982). У 1982-? гг. адказны сакратар часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г. Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў студэнцкія гады. Першы верш надрукаваў у газеце «Магілёўская праўда». Паэзія В. Ракава прысвечана вёсцы, бацькоўскай зямлі, сялянскай працы (зборнікі «Вернасць», «Акно ў зялёны сад»). Пісаў пра пераемнасць пакаленняў («Пазыўныя», «Песня і памяць», «І сноп, і птах, і я»), пра гераізм нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, захапляўся прыгажосцю прыроды, кахання. Тэма любві да Радзімы, сыноўняй вернасці Магілёўшчыне, Прысожжу. Пісаў таксама нарысы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракаў В. А.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 13: Праміле-Рэлаксін / Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў. — Мн., 2001. — С. 279.
  • Ракаў В. А.//Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. т. 4. Накцюрн-Скамскі / Рэд. кал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1986. — С. 481.
  • Савік, Л. С. Ракаў Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 132. — 480 с. — ISBN 5-85700-168-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]