Віктар Браніслававіч Дайліда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Браніслававіч Дайліда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 верасня 1930(1930-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Грамадзянства
Дзеці Лада Віктараўна Алейнік
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, дырэктар школы
Мова твораў беларуская
Узнагароды

Віктар Браніслававіч Дайліда (28 верасня 1930, в. Славінск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт і пісьменнік. Бацька крытыка Лады Алейнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гадах — дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна, у 1973—1982 — намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Выдатнік народнай асветы БССР (1968).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку ў 1953 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), «Была вайна» (1969), «Буслы над вёскай» (1979), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]