Віктар Віктаравіч Сокал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віктар Сокал
Поўнае імя Віктар Віктаравіч Сокал
Нарадзіўся 9 мая 1981(1981-05-09) (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Пасада галоўны трэнер дубля
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Беларусь РВАР (Мінск) 35 (2)
2000 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 21 (2)
2001—2004 Беларусь Дынама (Мінск) 68 (7)
2005—2007 Беларусь Дынама (Брэст) 70 (19)
2008 Швецыя Энчапінг 20 (3)
2009 Беларусь Віцебск 12 (2)
2009—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 39 (6)
2011 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 29 (4)
2012 Беларусь Брэст 23 (2)
2014 Беларусь Кобрын 3 (0)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) дубль
2024— Беларусь Мінск дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Віктар Сокал (нар. 9 мая 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу клуба «Мінск».

Сын савецкага футбаліста і беларускага трэнера Віктара Пятровіча Сокала.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Мінску, дайшоў да асноўнага складу мінскага «Дынама». У 2005 годзе змяніў дынамаўскую прапіску з мінскай на брэсцкую. З брэсцкай дружыны перайшоў у шведскі «Энчапінг» з другога дывізіёна, гуляў у другіх беларускіх клубах. У лютым 2012 года вярнуўся ў «Брэст», але па заканчэнні сезона 2012 пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру[1].

У сезоне 2014 у якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за «Кобрын». У жніўні 2014 года перайшоў у «Іслач»[2], па заканчэнні сезона 2014 паўторна завяршыў кар’еру[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21 года). Трапіў на моладзевы чэмпіянат Еўропы ў Германіі (2004), дзе правёў усе сустрэчы.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць дзіцячым трэнерам у ДЮСШ Мінскага раёна, у 2016 годзе перайшоў у структуру «Іслачы». З 2018 года працаваў таксама трэнерам у дубліруючым складзе клуба. У кастрычніку 2020 года пакінуў «Іслач»[4]. Пасля працаваў у паўночна-заходнім філіяле акадэміі брэсцкага «Дынама», са студзеня 2021 года быў трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».

У лютым 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубля «Мінска»[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Виктор Сокол рассказал о том, как распрощался с профессиональным футболом". goals.by [руская]. 2013-05-16. Архівавана з арыгінала 2015-04-05.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  2. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь» (руск.). football.by. Праверана 7 лютага 2024.
  3. Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована" (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 7 лютага 2024.
  4. Виктор Сокол покинул "Ислочь" (руск.). football.by (16 кастрычніка 2020). Праверана 7 лютага 2024.
  5. Виктор Сокол возглавил дубль «Минска» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (2 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.