Віктар Віктаравіч Траццякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Траццякоў
Поўнае імя

Віктар Віктаравіч Траццякоў

Дата нараджэння

17 кастрычніка 1946({{padleft:1946|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (67 гадоў)

Месца нараджэння

горад Краснаярск
РСФСР, СССР

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССРСцяг Расіі Расія

Прафесіі

выканаўца, дырыжор, педагог

Інструменты

скрыпка

Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Народны артыст СССР— 1987 Прэмія Ленінскага камсамола — 1967 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. І. Глінкі — 1981 Народны артыст РСФСР

Віктар Віктаравіч Траццякоў (н.17 кастрычніка 1946) — савецкі і расійскі скрыпач, педагог, дырыжор. Народны артыст СССР (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1946 года ў Краснаярску. Сын ваеннага музыканта.

З 1956 года вучыўся ў МЦМШ у Ю. І. Янкялевіча, затым у МДК імя П. І. Чайкоўскага. У 1966 годзе выйграў першую прэмію Трэцяга Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага ў Маскве.

Як камерны музыка Траццякоў выступаў разам са С. Т. Рыхтэрам, М. Л. Растраповічам і іншымі выбітнымі музыкантамі, а таксама разам з Ю. А. Башметам, Н. Р. Гутман і В. П. Лабанавым ён стварыў фартэпіянны квартэт, з якім рэгулярна выступае ў сталіцах Еўропы. У 1986-1991 гадах Траццякоў быў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага камернага аркестра СССР, а ў 1986-1994 гадах старшынёй журы скрыпічнага Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага.

З 1996 года Віктар Траццякоў - прафесар Кёльнскай Вышэйшай школы музыкі. Сярод яго вучняў - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Стадлер, Наталля Ліхапой, Іван Пачэкін, Ілля Калер і Данііл Аўстрых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.