Віктар Гельтман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Гельтман
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 снежня 1796(1796-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1874(1874-07-16) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, палітык, публіцыст

Віктар Гельтман (23 снежня 1796, в. Вярховічы Брэсцкага пав. Слонімскай губ., цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобл. — 16 ліпеня 1874, Брусель, Бельгія) — публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч. Дзед Стэфана Гельтмана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1819 годзе стварыў дзве тайныя арганізацыі — патрыятычнае таварыства ў Свіслацкай гімназіі (з удзелам брата Іосіфа) і студэнцкую арганізацыю «Саюз вольных палякаў» у Варшаве, стаў рэдактарам яе органа «Dekada Polska». Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, затым у падрыхтоўцы Кракаўскага паўстання (1846) і паўстання ў Галіцыі (1848). Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Германіі кіраваў абаронай Дрэздэна. Адзін з аўтараў маніфестаў паўстанцаў. Імкнуўся да аб'яднання барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай з барацьбой за ліквідацыю феадальна-прыгонных адносін. У 1860-х гадах вывучаў грамадска-палітычнае жыццё эміграцыі з колішняй Рэчы Паспалітай. Памёр у выгнанні.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Emigracja polska od r. 1831 do 1863: Krуtki rys historyczny. Lipsk, 1865;
  • Demokracja polska na emigracji. Lipsk, 1866.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]