Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін
Дата нараджэння 10 мая 1925(1925-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 2015(2015-06-27) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 19441950
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль Жукава
Медаль Жукава
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін (10 мая 1925, в. Новая Мільча, Гомельскі раён — 27 чэрвеня 2015, Мінск) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Новая Мільча, цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, у сям’і рабочага-чыгуначніка. Скончыў 9 класаў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У першыя дні працаваў на будаўніцтве абарончых збудаванняў, капаў супрацьтанкавыя рвы. Застаўся на акупаванай тэрыторыі.

У канцы 1943 г. Гомель быў вызвалены. Віктар паступіў вучыцца ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум. Калі юнакоў 1925 года нараджэння пачалі прызываць у армію, ён меў «бронь» і таму не падлягаў мабілізацыі. У пачатку 1944 г. прыйшоў у ваенкамат і добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію.

Пасля месячнай падрыхтоўкі ў запасным палку каля горада Старадуба Бранскай вобласці, у сакавіку 1944 года быў накіраваны ў 601-ы стралковы полк 82-й стралковай дывізіі. Малады баец змяніў некалькі спецыяльнасцяў: быў простым стралком, затым уваходзіў у кулямётны разлік, потым — другім нумарам у разлік супрацьтанкавага ружжа. Удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі, Польшчы, змагаўся на тэрыторыі Германіі.

Наводчык кулямёта 601-га стралковага палка чырвонаармеец Віктар Вятошкін 14 студзеня 1945 года пры прарыве варожай абароны на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Варка падавіў дзве кулямётныя кропкі і знішчыў да дзесяці варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 14 студзеня 1945 года чырвонаармеец Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

За два з паловай месяцы 601-ы стралковы полк з баямі прайшоў па Польшчы і выйшаў да ракі Одэр. 27 сакавіка 1945 года пры ліквідацыі плацдарма на правым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Альткюстрынхен, цяпер Стары Кастшынек, камандзір мінамётнага разліку 601-га стралковага палка Вятошкін В. Д. знішчыў дзве агнявыя кропкі ворага і адзінаццаць варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 26 красавіка 1945 года Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

57 мая 1945 года сяржант Віктар Вятошкін у баі каля Врыцэна падавіў пяць варожых агнявых кропак і знішчыў да дзясятка салдат. Знаходзячыся потым у баявых шэрагах пяхоты, карэктаваў агонь мінамёта, з асабістай зброі паразіў некалькі салдат ворага.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі сяржант Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].

Але ордэн Славы 1-й ступені знайшоў узнагароджанага толькі ў 1970 годзе, дзякуючы пісьменніку з Масквы Я. А. Вертлібу, які пад час працы ў ваенных архівах знайшоў звесткі аб тым, што мінамётчык з Беларусі за баі на тэрыторыі гітлераўскай Германіі быў прадстаўлены да гэтай высокай узнагароды, але так яе і не атрымаў[2].

У сакавіку 1950 года В. Д. Вятошкін быў дэмабілізаваны. У 1958 годзе ён скончыў школу рабочай моладзі. Член КПСС з 1962. Да 1983 года працаваў фотацынкографам на фабрыцы «Палесдрук». У 1977 годзе за паспяховае ўкараненне тэхналогіі афсетнага друку быў узнагароджаны ордэнам Леніна, у 1975 годзе за беззаганную здачу гатовай прадукцыі В. Д. Вятошкіну было прысвоена званне «Ганаровы работнік прамысловасці Беларускай ССР». Жыў у горадзе Гомелі. Памер 27 чэрвеня 2015 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2006 года В. Д. Вятошкін «за вялікі ўнёсак у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі» ўзнагароджаны ганаровай граматай Гомельскага гарвыканкама.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльная дошка на будынку фабрыкі «Палесдрук»[3].

Зноскі

  1. Ветошкин Виктор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с..
  2. а б в г Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін на сайце «Героі краіны»
  3. Открыты мемориальные доски Бородину и Ветошкину

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]