Віктар Пятровіч Скіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Скіба
Дата нараджэння 17 студзеня 1956(1956-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 2000(2000-08-28) (44 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фтызіятрыя[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1995)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Віктар Пятровіч Скі́ба[1] (17 студзеня 1956, в. Сынкавічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 28 жніўня 2000) — беларускі фтызіятр, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Магілевецкую сярэднюю школу Брэсцкай вобласці ў 1973 годзе. У тым жа годзе паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут, быў пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1979 годзе. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю. Праца адзначана прэміяй Ленінскага Камсамола Беларусі ў 1984 годзе. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў лабарантам, асістэнтам кафедры фтызіятрыі і пульманалогіі БелДІУУ (1985—1996 гг.). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1996 годзе і зацверджаны ў званні дацэнта (1996 г.), прафесара (1999 г.).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па функцыянальнай дыягностыцы абструкцыйнага сіндрому ў хворых з лёгачнай паталогіяй. Аўтар больш за 70 публікацый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]