Віктар Рыгоравіч Галаванаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Рыгоравіч Галаванаў
4-ы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь
1 кастрычніка 2001 — 13 снежня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Папярэднік Генадзь Варанцоў
Пераемнік Алег Сліжэўскі

Нараджэнне 1952
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1952 годзе у г. Барысаў Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг.

Пасля сканчэння БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намеснікам начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі, намеснікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 19691971 працаваў слесарам на Бабруйскім вопытна-механічным заводзе, у 19711973 служыў у войску.

У 1979 — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.

У 19801987 — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве.

У 19871988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

У 19881992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі.

У 19921995 — намеснік старшыні Белдзяржпатэнта, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

У 19951996 — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

У 19961999 — намеснік, у 1999 — 28 верасня 2000 — першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

11 верасня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).

28 верасня 2000 рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».

1 кастрычніка 2001 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова).

З 1 кастрычніка 2001 да 13 снежня 2011 гг. міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства.

Удзеў у палітычных рэпрэсіях[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстіцыі, кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі[1].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

19 чэрвеня 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[2][3]. Таксама Галаванава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Зноскі

  1. Białoruski system... — С. 45.
  2. Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  3. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  4. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]