Віктар Сувораў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Сувораў
Suworow Wiktor.jpg
Імя пры нараджэнні:

Уладзімір Багданавіч Разун

Дата нараджэння:

20 красавіка 1947({{padleft:1947|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (67 гадоў)

Месца нараджэння:

Сяло Барабаш,
Прыморскі край, СССР

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

Гісторык, Q6625963? і Аўтар

Жанр:

гісторыка-дакументальная проза, публіцыстыка

Прэміі:

Залаты медаль Франца Кафкі [1]

http://suvorovrezun.com/

Віктар Сувораў, сапраўднае Уладзімір Багданавіч Разун (20 красавіка 1947, с. Барабаш, Прыморскі край, СССР) — былы супрацоўнік савецкай ваеннай разведкі, пісьменнік-публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1947 г. ў сяле Барабаш Прыморскага края. Вучыўся ў Сувораўскім ваенным вучылішчы і Кіеўскім агульнавайсковым ваенным вучылішчы. У 1968 г. прызначаны камандзірам танкавага ўзводу. У жніўні таго ж года знаходзіўся ў складзе савецкіх войскаў, якія ўвайшлі на тэрыторыю Чэхаславакіі каб спыніць мясцовую палітыку «сацыялізму з чалавечым тварам». Пасля гэтага працягваў служыць у танкавых войсках, потым у ваеннай разведкі. У 1971—1974 гг. вучыўся ў Ваенна-дыпламатычнай акадэміі. Пасля працаваў у рэзідэнтуры Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) ў Жэневе да 10 чэрвеня 1978 г., калі ён разам з сям'ёй папрасіў палітычнага прытулку ў пасольстве Вялікабрытаніі. З гэтага часу жыве ў Брысталі (Вялікабрытанія), выкладае некаторыя дысцыпліны ў ваеннай акадэміі і піша кнігі і артыкулы на ваенна-гістарычную тэму; таксама з'яўляецца аўтарам некаторых мастацкіх твораў дэтэктыўнага жанру. За пабег завочна асуджаны на смяротную кару, згодна яго ўласнаму сведчанню[1], пацверджанаму інтэрв'ю кіраўніка ГРУ генерала Ф. І. Ладыгіна газеце «Камсамольская праўда»[2]. З другога боку, у 1994 г. прэс-служба Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда РФ паведаміла, што ні Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР, ні іншыя судовыя інстанцыі СССР і Расіі не разглядалі справы па абвінавачанні У. Рэзуна ў здрадзе Радзіме[3].

Жанаты, мае сына, дачку і двух унукаў.

Літаратурная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Для кніг і артыкулаў В. Суворава характэрны выкарыстанне простай рускай мовы, падчас нават з жарганізмамі і ненарматыўнай лексікай і наяўнасць шматлікіх цытат з іншых крыніц, якія пацвярджаюць думку аўтара. Пры гэтым Сувораў аддае перавагу пісьмовым і друкаваным крыніцам, а не рэсурсам Інтэрнэту. Многія кнігі змяшчаюць аўтабіяграфічныя ўспаміны аўтара. Шмат увагі надаецца палеміцы з апанентамі на Захадзе і ў былым СССР.

«Вызваліцель»[правіць | правіць зыходнік]

Першай кнігай Суворава стала «Апавяданне вызваліцеля» больш вядомае пад назвай «Вызваліцель». Напісана ў 1981 г. на падставе аўтабіяграфічных успамінаў. Гэта кніга апавядае пра побыт Савецкай арміі 1960-х гг. і шматлікіх прававых парушэннях у ей, у тым ліку дзедаўшчыну. Далей у кнізе апавядаецца пра ўвод армій Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію і знішчэнне «сацыялізму з чалавечым тварам».

«Акварыўм»[правіць | правіць зыходнік]

Наступны твор аўтара на рускай мове — «Акварыўм» (1985 г.). Кніга аўтабіяграфічная, напісана пра дзейнасць ваеннай разведкі СССР, у тым ліку ГРУ, апісвае дзейнасць Суворава, як рэзідэнта ГРУ ў Вене і яго пабег у Вялікабрытанію.

«Ледакол» і «Дзень „М“»[правіць | правіць зыходнік]

У кнігах «Ледакол» і «Дзень „М“» Віктар Сувораў выкладае сваю асноўную гістарычную канцэпцыю: СССР рыхтаваўся да агрэсіўнай вайны ў Еўропе і карыстаўся нацысцкай Германіяй як «ледаколам» (рэжым Сталіна рыхтваў ваенныя кадры Германіі і ўзбройваў Трэці Рэйх дзеля разгрому краін Заходняй Еўропы рукамі Гітлера, пасля чаго планавалася раптоўна ўдарыць у германскі тыл і такім чынам захапіць усю Еўропу). Асноўныя доказы канцэпцыі — факты тайнай мабілізацыі насельніцтва ў Чырвоную Армію падчас увядзення агульнай ваеннай павіннасці ў 1939 г.[4] і канцэнтрацыя буйных ваенных груповак на заходняй мяжы Савецкага саюза, масавая падрыхтоўка парашутыстаў, пілотаў і іншых ваенных спецыялістаў напярэдадні Другой сусветнай вайны і праца эканомікі СССР у рэжыме ваеннага часу яшчэ з 1940 г.[5]. Шмат увагі надаецца апісанню ўнікальных характарыстык савецкіх танкаў (Т-34, КВ, ІС і інш.) і авіяцыі. У «Дні „М“» аўтар выказвае гіпотэзу калі б Германія не напала першай 22 чэрвеня 1941 г. напад СССР на Трэці Рэйх адбыўся б 7 ліпеня таго ж года. У «Ледаколе» можна знайсці паралель паміж разбурэннем лініі Сталіна напярэдадні вайны і ліквідацыяй лініі Зігфрыда ў Германіі, каб, на думку В. Суворава, абарончыя збудаванні не рабілі перашкод наступленню Чырвонай Арміі і Вермахта на тэрыторыю патенцыяльнага ворага[6].

«Апошняя рэспубліка»[правіць | правіць зыходнік]

Кніга «Апошняя рэспубліка» была напісана ў 1995 г. У гэтым творы В. Сувораў працягвае раскрываць сваю канцэпцыю падрыхтоўкі СССР да захопу Еўропы падчас Другой сусветнай вайны. Напрыклад, ён узгадвае тэрмін «белафіны», які панаваў у савецкай гістарыяграфіі Фінскай вайны 1939—1940 гг. і піша: «Ужо сам тэрмін „белафіны“ сведчыў аб тым, што наша мэта — пераўтварыць іх у чырвоных»[7]. Аўтар звяртае ўвагу чытачоў да будаўніцтва ў Маскве буйнога комплексу Дома Саветаў, якое спынілася падчас Вялікай Айчыннай вайны, і выказвае гіпотэзу, што гэты комплекс павінен быў стаць сімвалам СССР як сусветнай камуністычнай дзяржавы. Калі планы Сталіна па захопу ўлады ва ўсім свеце праваліліся па прычыне прэвентыўнага ўдару Гітлера, будаўніцтва Дому Саветаў больш не мела сэнсу і спынілася.

«Ачышчэнне»[правіць | правіць зыходнік]

Кніга «Ачышчэнне», напісаная ў 1998 г., з'яўляецца фактычным працягам «Ледакола» і іншых кніг па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асноўная думка кнігі перадаецца ў наступным выказванні аўтара: «Ці не час задумацца над дзіўнымі абставінамі? Перад вайной Сталін знішчаў геніяльных палкаводцаў, але завяршыў вайну з несакрушымай арміяй і цэлым ансамблем не меньш выдатных генералаў і маршалаў: Ракасоўскі, Васілеўскі, Драгунскі, Маліноўскі, Говараў, Жадаў, Конеў, Ватуцін, Чарняхоўскі, Новікаў, Кузняцоў, Малінін, Баданаў, Багданаў, Антонаў, Мерацкоў, Крэйзер, Ротмістраў, Рыбалка, Лелюшенка, Катукоў, Берзарын, Пухаў, Пуркаеў, Галаванаў. Але хіба ўсіх пералічышь! А Гітлер сваю армію не абязгаловіў, але завяршыў вайну з разгромленнай дзяржавай, з разбітай і безгаловай арміяй.»[8]. На працягу ўсей кнігі ен прыводзіць доказы таго, што падчас рэпрэсій 1930-х гг. загінулі зусім бяздарныя палкаводцы, да якіх ен адносіць наркама Дыбенку, маршалаў Тухачэўскага і Блюхера. На думку аўтара, Сталін знішчаў тых, ваенных, якія не мелі ні стратэгічнага мыслення, ні патрэбнай дысцыплінаванасці, дзеля ўзмацнення баяздольнасці Чырвонай Арміі.

«Самагубства»[правіць | правіць зыходнік]

У сваім іншым творы пад назвай «Самагубства» (2000) разглядае пытанне гатоўнасці Германіі да вайны з СССР. Прыводзіцца шмат доказаў поўнай негатоўнасці: Вермахт адставаў ад Чырвонай Арміі па тэхнічнаму забяспячэнню; Адольф Гітлер ужо быў уцягнуты ў вайну з Брытаніяй і яе саюзнікамі і не мог ваяваць на два фронту, Адольф Гітлер значна саступаў Сталіну ў навыках таленавітага арганізатара і кіраўніка, нямецкія генералы не былі гатовы спрачацца з Гітлерам, калі ен памыляўся, армія і разведка былі забюракратызаваны і не маглі эфектыўна дзейнічаць. Таму раптоўны напад на СССР аўтар лічыць непазбежным крокам, бо Гітлер у пэўнай ступені разумеў планы Сталіна напасці першым, але гэты крок быў самагубствам для Германіі і ў той жа час канцом спадзяванняў СССР на ўладарства ў якасці сусветнай камуністычнай дзяржавы.

«Цень перамогі» і «Бяру свае словы зваротна»[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі «Цень перамогі» (2002 г.) і «Бяру свае словы зваротна» (2005 г.) прысвечаны асобе Георгія Жукава, як палкаводца. Ранні Віктар Сувораў лічыў яго адметым стратэгам і пісаў аб гэтым у «Вызваліцелі». У «Цені перамогі» і «Бяру свае словы зваротна» Жукаў апісаны як бяздарны военачальнік, хвалько і жорскі чалавек. В. Сувораў прыводзіць доказы таго, што Георгій Жукаў не планаваў Сталінградскае наступленне, правеў непатрэбныя аперацыі пад Масквой, Ленінградам і ў Берліне, што значна павялічыла савецкія людскія страты, і прывяло да блакады Ленінграда.

Іншыя кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод іншых кніг В. Суворава — «Разгром», «Святая справа», «Кузькіна маці», дэтэктывы «Кантроль» і «Выбар» і навуковыя творы на англійскай мове «Inside the Soviet Army» (Унутры Савецкай арміі), «Spetsnaz» (Войскі асобага прызначэння) і «Soviet Military Intelligence» (Савецкая ваенная разведка). Таксама В. Сувораў напісаў шмат навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Адзін з апошніх — «Сказанне аб Вялікай перамозе і таварышы Сталіне, стаўленніку сусветнага яўрэйства». У гэтым артыкуле аўтар палемізуе з навуковым калектывам выдаўцоў 6-томнай працы «65 год Вялікай перамогі». В. Сувораў піша пра шматлікія гістарычныя, стылістычныя і арфаграфічныя недакладнасці 6-томніка і пра выкладанне ў ім ідэй, якія з'яўляюцца прапагандай нацыянальнай нянавісці і экстрэмізму[9].

Ацэнка творчасці аўтара і яго навуковых канцэпцый[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі Суворава распаўсюджваліся з дапамогай самвыдата яшчэ ў час існавання СССР і камуністычнага блоку. Адначасова яны друкаваліся масавымі тыражамі на Захадзе, як у арыгінале, так і ў перакладзе. І на постсавецкай прасторы, і ў краінах Захаду яго кнігі і артыкулы выклікалі значны рэзананс. Некаторыя даследчыкі даюць станоўчую ацэнку творам В. Суворава. «… разважанні аўтара пра вопыт Першай сусветнай, Грамадзянскай і Айчыннай вайны яўна блішчаюць навізной і арыгінальнасцю. Пры жаданні ў іх можна знайсці недасканаласці, агаворкі, але ў цэлым кніга — свайго роду дапаможнік для пачынаючага вывучаць гісторыю войн і ваеннага мастацтва.»[10]. Падобныі чынам яго творы характарызуе І. Паўлава[11].

Афіцыйная постсавецкая гістарыяграфія, у тым ліку ў Расіі і Беларусі, не падтрымлівае канцэпцыю прэвентыўнага ўдару Германіі па СССР і іншыя гіпотэзы Віктара Суворава. Сярод асноўных апанентаў Суворава ў Расіі — гісторык Д. А. Валкагонаў. Ен і шэраг іншых постсавецкіх гісторыкаў Расіі ў сваіх публікацыях крытыкавалі В. Суворава за недахоп спасылак на архіўныя матэрыялы, ненавуковы стыль выкладання праблемы і тэндэнцыезнасць. Былі напісаны зборы даследванняў, адзінай мэтай якіх было аправяржэнне канцэпцый Суворава[12].

Многія заходняеўрапейскія гісторыкі таксама прытрымліваюцца пункту гледжання савецкай і расійскай гістарычнай навуцы на пытанні гатоўнасці СССР да вайны з Германіяй, уплыву сталінскіх рэпрэсій на баяздольнасць Чырвонай Арміі і інш. Таму «нетрадыцыйныя» погляды на гісторыю Другой сусветнай вайны В. Суворава не знаходзяць шырокай падтрымкі ў навуковых колах. З другога боку, Віктар Сувораў з'яўляецца ганаровым акадэмікам The International Academy of Sciences, Industry & Art (Міжнародная акадэмія дакладных, прыкладных і гуманітарных навук), яго нярэдка запрашаюць на ток-шоу, бяруць інтэрвью, што служыць доказам прызнанасці яго як эксперта ў пытаннях ваеннай гісторыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В. Суворов. Очищение: Зачем Сталин обезглавил свою армию? М.: АтСТ, 2006, с 335
  2. «Комсомольская правда» от 14 августа 1999 г.
  3. Следствия, приговоры//Комерсантъ 21.04.1994, № 72 http://www.kommersant.ru/doc/76684
  4. В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 472
  5. В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 499—501
  6. В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 104
  7. В. Суворов. Последняя республика: Почему Советский Союз проиграл Вторую мировую войну? ч.1 М.: ТКО АСТ, 1995, с. 217
  8. В. Суворов. Очищение: Зачем Сталин обезглавил свою армию? М.: АСТ, 2006, с 19
  9. В. Суворов. СКАЗ О ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЕ И ТОВАРИЩЕ СТАЛИНЕ, СТАВЛЕННИКЕ МИРОВОГО ЕВРЕЙСТВА http://www.suvorovrezun.com/medved.html
  10. Вилен Люлечник ПЕРВАЯ МИРОВАЯ — ГРАЖДАНСКАЯ И ОТЕЧЕСТВЕННАЯ (РАЗМЫШЛЕНИЯ О НОВОЙ КНИГЕ ВИКТОРА СУВОРОВА «РАЗГРОМ») http://www.suvorovrezun.com/protivnikiisouzniki.html
  11. И. В. Павлова ПОИСКИ ПРАВДЫ О КАНУНЕ ВТОРОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ http://www.tapirr.com/texts/history/suvorov/pravda/pavlova.htm
  12. Михаил Мельтюхов — ГЛАВНАЯ ЛОЖЬ ВИКТОРА СУВОРОВА http://forums.vif2.ru/showthread.php?p=1108